Радыёпрымач

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пераносны ўсехвалевы радыёпрымач 1990-х гадоў

Радыёпрымач (лац. radio — выпрамяняю) — прылада для вылучэньня, ператварэньня і выкарыстаньня энэргіі радыёхваляў. Асноўныя складнікі і вузлы: частасна-сэлектыўныя электраланцугі(be) (вагальныя контуры і электрафільтры(en)) для вылучэньня сыгналаў пэўнай радыёстанцыі, узмацняльнікі электрамагнітных(be) ваганьняў, дэтэктар(en), сродкі ўзнаўленьня зьвестак (гучнагаварыцель і кінэскоп). Часта канструктыўна злучаецца з электрафонам (радыёла) і магнітафонам(be) (магнітола).

Віды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адрозьніваюць радыёпрымачы наўпроставага ўзмацненьня(en) і звышгетэрадзінныя(en) (маюць пераўтваральнікі частасьці і ўзмацняльнікі прамежкавай частасьці), радыёвяшчальныя(be) (для прыёму моўных, музычных і тэлевізійных перадачаў) і прафэсійныя (для працы на лініях радыёсувязі, адмысловых прыладах радыёкіраваньня(en), радыёлякацыі(en), радыёнавігацыі(en) і радыётэлевымярэньня(en)), пераносныя і стацыянарныя[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Анатоль Ткачэнка. Радыёпрыёмнік // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 13. — С. 234. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4