Разанская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Разанская вобласьць
Рязанская область

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Цэнтральная фэдэральная акруга
Цэнтральны эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Разань
Дата ўтварэньня 26 верасьня 1937
Губэрнатар Алаг Ковалеў
Насельніцтва (2010)
1 154 231[1] (44-е месца)
Шчыльнасьць 29,1 чал./км²
Плошча 39 605 км² (58-е месца)
Месцазнаходжаньне Разанскай вобласьці
Разанская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +4
Код ISO 3166-2 RU-RYA
Код аўтам. нумароў 62
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Раза́нская во́бласьць (па-расейску: Рязанская область) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Разань. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Уладзімерскай, Ніжагародзкай, Пензенскай, Тамбоўскай, Ліпецкай, Тульскай, Маскоўскай абласьцямі й рэспублікай Мардовія. Створана як вобласьць РСФСР 26 верасьня 1937 году, да гэтага вобласьць уваходзіла ў склад Маскоўскай і Варонескай вобласьці. 12 сакавіка 1958 году была ўзнагароджана ордэнам Леніна, за посьпехі ў разьвіцьці народнай гаспадаркі.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разанская вобласьць разьмешчана ў цэнтры эўрапейскай часткі Расеі, у паніжэньні паміж Сярэднярускім і Прыволскім ўзвышшамі ў цэнтральнай частцы Рускай раўніны. Працягнулася на 220 кілямэтраў з поўначы на ​​поўдзень і на 259 кілямэтраў з захаду на ўсход. Адлегласьць ад акруговай дарогі Масквы да мяжы вобласьці — 147 км.

Карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На раўніннай поўначы рэгіёну й на ўсходзе ад рэк Мокшы й Цны залягаюць значныя запасы высакаякаснага торфу. Разьведана 1062 радовішчы з агульнымі запасамі ў 222 млн тон.

У нетрах паўднёва-заходняй частцы вобласьці залягаюць плясты бурага вугалю падмаскоўнага вугальнага басэйна. Разьведана 23 радовішчы бурага вугалю з агульнымі запасамі ў 301,6 млн тон. Найбуйнейшыя даступныя запасы знаходзяцца ў Скопінскім раёне. Здабыча вугалю вялася зь сярэдзіны XIX стагодзьдзя (у 1903 годзе капальні выпрацавалі больш за 144 тыс. тон паліва) і цалкам была спыненая ў 1989 годзе.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большая частка рэк належыць да басэйна Волгі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да прыходу славянаў на тэрыторыі Разанскай вобласьці жылі фінскія плямёны гарадзецкай культуры мурама й мешчэра, чые імёны захаваліся ў такіх тапонімах як то Мяшчэрская нізіна й горад Мурам.

Разаншчына адзін са старажытнарускіх цэнтраў. Пры князі Сьвятаславе яна была ўключана ў склад Расейскага царства, але пасьля ягонай дэзінтэграцыі трапіла пад уладу Чарнігаўскага княства. Затым тут сфармавалася асобнае магутнае Разанскае княства, якое стала першым фарпостам рускіх зямель на шляху татара-манголаў. У 1521 годзе Разанскае княства афіцыйна ўвайшло ў склад Маскоўскай Русі. У XVI стагодзьдзі на тэрыторыі Разаншчыны пасяліліся касімаўскія татары, якім была прадастаўлена ўласная аўтаномія: Касімаўскае ханства. У 1708 годзе вобласьць увайшла ў склад Маскоўскай губэрні як асобны павет. Пры Кацярыне II была ўтворана Разанская губэрня. У XIX стагодзьдзі тут была пракладзена чыгунка. Сучасная Разанская вобласьць была створана ў 1937 годзе.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва вобласьці паводле вынікаў Усерасейскай перапісу насельніцтва 2010 году складала 1 154 231 чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва — 29,1 чал/км². Найбуйнейшай нацыянальнай групай зьяўляюцца расейцы (89,0%), другой па велічыны нацыянальнай групай зьяўляюцца ўкраінцы (0,8%).

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па ўкладу ў СУП рэгіёну на 2005 год (84,8 млрд расейскіх рублёў) вылучаюцца: апрацоўчая вытворчасьць — 22,6%, вытворчасьць і разьмеркаваньне электраэнэргіі, газу, вады — 5,9%, аптовы й розьнічны гандаль — 19,7%, сельская гаспадарка — 12,8%, транспарт і сувязь — 12,3%.

Прамысловасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вобласьць зьяўляецца старапрамысловым рэгіёнам са рознымі комплексамі галінаў прамысловасьці. У галіновай структуры прамысловай вытворчасьці вялікая доля прыпадае на машынабудаваньне й мэталаапрацоўку, значныя долі складаюць нафтаперапрацоўка, электраэнэргетыка, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў і харчовая прамысловасьць.

Найважнейшыя галіны — нафтаперапрацоўка й электраэнэргетыка. Асноўнае прадпрыемства рэгіёну — Разанскі НПЗ, які мае магутнасьць ў 15 млн т/год.

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мацьвей Любаўскі (13 жніўня 1860, вёска Вялікія Мажары Разанскай губэрні — 22 лістапада 1936) — расейскі гісторык

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]