Райфл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Райфл
анг. Rifle
Разьмяшчэньне ў графстве і штаце
Разьмяшчэньне ў графстве і штаце
Дата заснаваньня: 1882
Горад з: 18 жніўня 1905 (118 гадоў таму)
Краіна: ЗША
Штат: Каларада
Графства: Гарфілд
Мэр: Рэндзі Ўінклер
Плошча: 11,2 км²
Вышыня: 1630 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць:  9172 чал. (2010)[1]
шчыльнасьць: 818,93 чал./км² (2010)
этнічны склад: 92% белых (2000)
Часавы пас: UTC-7
летні час: UTC-6
Тэлефонны код: +1-970
Паштовы індэкс: 81650
ФСАЗ: 08-64255
Геаграфічныя каардынаты: 39°32′12.8″ пн. ш. 107°46′58.8″ з. д. / 39.536889° пн. ш. 107.783° з. д. / 39.536889; -107.783Каардынаты: 39°32′12.8″ пн. ш. 107°46′58.8″ з. д. / 39.536889° пн. ш. 107.783° з. д. / 39.536889; -107.783
Райфл на мапе ЗША ±
Райфл
Райфл
Райфл
Райфл
Райфл
Райфл
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.rifleco.org

Райфл — горад і муніцыпалітэт у графстве Гарфілд штату Каларада (Злучаныя Штаты Амэрыкі). Ягонае насельніцтва паводле зьвестак перапісу 2010 году складае 9172 жыхары. У перакладзе з ангельскай слова Райфл азначае «стрэльба». Горад быў названы па назьве мясцовай крыніцы Райфл-крык, якая, у сваю чаргу, атрымала назву з той нагоды, што, паводле мясцовай легенды, адзін паляўнічы, што паляваў у гэтых мясьцінах у канцы XIX стагодзьдзя, забыўся на беразе гэтай крыніцы сваю стрэльбу[2].

Райфл зьяўляецца рэгіянальным цэнтрам буйной жывёлагадоўлі і знаходзіцца побач зь міжштатным гайвэем I-70 абапал ракі Каларада ў тым месцы, дзе ў яе ўпадае Райфл-крык. Горад быў заснаваны ў 1882 годзе[3] Абрамам Максьфілдам, атрымаў гарадзкія правы ў 1904 годзе. У горадзе месьціцца муніцыпальны аэрапорт Райфл, які абслугоўвае мясцовыя і рэгіянальныя авіялініі.

За 12 міляў ад гораду месьціцца Горны Парк Райфл, які належыць і адмініструецца гарадзкімі ўладамі. Ён вядомы сваімі трасамі для ўзлазаньня на адхільныя скалы.

Улетку 2014 году ў гэтым горадзе адбыліся выступленьні ў абарону права на адкрытае нашэньне зброі, якое ў штаце Каларада зьяўляецца канстытуцыйным і абмежаванае толькі ў Дэнвэры.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Райфлсховішча мультымэдыйных матэрыялаў