Райхскамісарыят Украіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Райхскамісарыят Украіна (па-нямецку: Reichskommissariat Ukraine) — адміністрацыйнае ўтварэньне, што ахоплівала частку сучасных украінскіх і беларускіх (а ў плянах і вялізную частку расейскіх) земляў у 19411944 роках. Кантралявалася і падпарадкоўвалася нацысцкай Нямеччыне, але не ўваходзіла ў яе склад. Фактычна Райхскамісарыят быў калёніяй Трэцяга Райху.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У райхскамісарыяце Ўкраіна ў Роўне пачалі выпускаць грашовыя знакі — карбованцы па 1, 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 карбованцаў. Адзін карбованец быў роўным аднаму савецкаму рублю. Насельнікам загадвалі да 25 ліпеня 1942 году абмяняць савецкія рублі на карбованцы.

Выпускам карбованцаў займаўся Галоўны выдавецкі скарб. Галоўная ўправа скарбу мела сядзібу ў месьце Роўне. Ён пачаў выпускаць карбованцы 1 чэрвеня 1942 году. Скарб абменьваў савецкія рублі 5 і больш рублёў на карбованцы. Адзін савецкі рубель мяняўся на адзін карбованец. Пры абмене 10 і больш рублёў карбованцы не выдавалі, а захоўваліся на рахунку конта. Рахунак быў бяз росту, таму даходу не прыносіў.