Ракавіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ракавіны малюскаў

Ра́кавіна — вонкавы абарончы шкілетны покрыў цела шматлікіх бесхрыбетных жывёлаў. Вывучэньнем ракавінаў бесхрыбетных займаецца канхалёгія.

Найбольшую цікавасьць з пункту погляду практычнага выкарыстаньня і калекцыянаваньня ўяўляюць ракавіны малюскаў.

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Складаецца з трох слаёў:

  • Пэрыястракум — вонкавы слой
  • Астракум — сярэдні слой
  • Гіпастракум — унутраны пэрлінавы

Выкарыстаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сандра Батычэльлі, «Нараджэньне Вэнэры», Уфіцы, Флярэнцыя

З ракавінаў малюскаў людзі выраблялі рыбалоўныя кручкі, разцы, шкрабкі, насадкі для матыкаў, ужывалі ў выглядзе посуду, музычных інструмэнтаў (конх) і ўпрыгажэньняў. У некаторых выпадках ракавіны служылі грашыма — напрыклад, ракавіны кауры на выспах Акіяніі.

Пэрлямутар, які здабываюць з ракавінаў, мае вельмі шырокае прымяненьне — ён ужываецца для вырабу гузікаў, інкрустацыяў, ювэлірных вырабаў.

У мастацтве[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вільям-Адольф Бугро, «Нараджэньне Вэнэры»

Буйныя ракавіны часта адлюстроўвалі на сваіх карцінах мастакі Рэнэсансу. Прыкладам могуць служыць карціны, якія апісваюць міталягічны сюжэт — нараджэньне Вэнэры. На карціне Сандра Батычэльлі Вэнэра выяўленая стаячай на агромністай ракавіне-грэбні, якая была яе сымбалем.

На карціне Вільяма Бугро ракушкі ўжываюцца і як музычны інструмэнт.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Буруковский Р. О чём поют ракушки. — Калининград: 1977.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ракавінасховішча мультымэдыйных матэрыялаў