Ракамадур

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ракамадур

Ракамадур (па-француску: Rocamadour) — вёска на паўднёвым захадзе Францыі, у дэпартамэнце Лёт, рэгіёне Поўдзень-Пірэнэі. Насельніцтва 630 жыхароў (2008). Прыгожа разьмешчана на высокай гары над каньёнам. Значны цэнтар паломніцтва пачынаючы з 1166 году калі тут былі знойдзены рэшткі Сьвятога Амадура. Пазьней тут адбылося яшчэ некалькі цудаў. Уключана ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО (аб’ект «Шляхі ў Сант’яга-дэ-Кампастэла»), а таксама адзін з найбольш папулярных турыстычных аб’ектаў Францыі (1,5 мільёнаў наведваньняў у год).