Рака Сьвятога Лаўрэнція

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рака
Сьвятога Лаўрэнція
Saint Lawrence River, Fleuve Saint-Laurent
Сьвятога Лаўрэнція
Агульныя зьвесткі
Вышыня вытоку 250 м
Вусьце заліў Сьвятога Лаўрэнція
Краіны басэйну Канада
Даўжыня 1197 км
Плошча басэйну 1030 тыс. км²
Месцазнаходжаньне
Сьвятога Лаўрэнція на мапе

Рака Сьвятога Лаўрэнція (па-француску: fleuve Saint-Laurent, па-ангельску: Saint Lawrence River) — рака на ўсходзе Паўночнай Амэрыкі. Ажыцьцяўляе сьцёк ўсёй сыстэмы Вялікіх азёраў. Даўжыня ракі (выцякае з возера Антарыё і ўпадае ў заліў Сьвятога Лаўрэнція) каля 1197 км, даўжыня ўсёй воднай сыстэмы — ад вытокаў ракі Сен-Луі, якая ўпадае ў Верхняе — 3350 км.

Плошча басэйна 1269 тыс. км². Найважнейшыя прытокі: зьлева — Атава, Сэн-Морыс, Сагэнэй, справа — Рышэльё, злучаная каналам з р. Гудзон (ЗША). У верхнім цячэньні (ад возезра Антарыё да г. Корнўол) служыць дзяржаўнай мяжой паміж ЗША і Канадай, ніжэй працякае цалкам па тэрыторыі Канады. Разам зь Вялікімі азёрамі зьяўляецца найважнейшым натуральным шляхам, злучаюць ўнутраныя часткі абедзьвюх краінаў з Атлянтычным акіянам. Даліна ракі Сьв. Лаўрэнція разьмешчана ў шырокай тэктанічнай западзіне на стыку Канадзкага шчыта і гор Апалачы.

У выніку завяршэньня ў 1959 рэканструкцыі воднага шляху буйныя марскія суды могуць бесьперашкодна праходзіць ад вусьця да возера Верхняга. На ўчастку паміж Манрэалем і воз. Антарыё, акрамя абводных каналаў, збудаваны каскад гідравузлоў з вадасховішчамі. Самая буйная ГЭС — Сьвятога Лаўрэнція выкарыстоўваецца сумесна ЗША і Канадай; ГЭС — Боарнўа і Робэрт-Сандэрс належаць Канадзе.