Раланду Фансэка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Раланду Фансэка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 31 жніўня 1985(1985-08-31)[1][2] (38 гадоў)
Рост 191 см
Вага 81 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2008
2008—2015
2013
2013—2014
2015
2015—2019
2020—2022
Бэленэнсіш
Порту
Напалі (арэнда)
Інтэрнацыянале (арэнда)
Андэрлехт (арэнда)
Алімпік Марсэль
Брага
97 (7)
112 (7)
7 (0)
29 (4)
6 (0)
90 (6)
13 (0)
Зборныя
2009—2018 Партугалія 21 (0)

Рала́нду Жо́ржы Пі́рэш да Фансэ́ка (па-партугальску: Rolando Jorge Pires da Fonseca; нарадзіўся 31 жніўня 1985 году, Сан-Вісэнці, Каба-Вэрдэ) — колішні партугальскі футбаліст кабавэрдынскага паходжаньня, абаронца. Мае на сваім рахунку блізу двух дзясяткаў матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Бэленэнсіш»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раланду пачаў кар’еру ў моладзевым складзе клюбу «Кампамаёрэншэ», адкуль перайшоў у «Бэленэнсіш». 28 жніўня 2004 году ён дэбютаваў у складзе каманды ў матчы чэмпіянату Партугаліі з клюбам «Марытыму», у якім адразу ж забіў гол, а ягоная каманда перамагла 3:0[3]. У наступных сэзонах ён стаў гульцом асновы клюбу й правёў там яшчэ 4 гады.

«Порту»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

15 красавіка 2008 году Раланду, у статусе вольнага агента, перайшоў у клюб «Порту», падпісаўшы кантракт на 4 гады[4]. У першым жа сэзоне ён здолеў выціснуць з асноўнага складу Пэдру Эмануэле, стаўшы гульцом асновы каманды, якая перамаглу ў чэмпіянаце й Кубку Партугаліі. У 2011 годзе абаронца адсьвяткаваў перамогу ў Лізе Эўропы.

У чэрвені 2011 году Раланду зацікавілася італьянская «Рома»[5].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нягледзячы на тое, што Раланду нарадзіўся ў Каба-Вэрдэ, ён, ва ўзросьце 14-ці гадоў зь сям’ёй пераехаў у Партугалію. У 2006 годзе ён атрымаў партугальскае грамадзянства й стаў выступаць за моладзевую зборную краіны. У 2006 і 2007 гадох Раланду гуляў на моладзевых першынствах Эўропы.

З 2009 году ён стаў гуляць за першую зборную Партугаліі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Порту»:

«Брага»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]