Ральф Гютэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ральф Гютэр
Ральф Гютэр у 1976 г.
Дата нараджэньня 20 жніўня 1946(1946-08-20) (77 гадоў)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Нямеччына
Месца вучобы
Прафэсія музыка, кампазытар
Навуковая сфэра музыка[1], сьпеў[1] і гра на клявішных інструмэнтах[d][1]
Жанры электронная музыка, электра-поп, краўт-рок
Інструмэнты сынтэзатар[2], голас[d][2], музычная клявіятура[d][2] і электронны музычны інструмэнт[d][2]
Гурты Kraftwerk
Лэйблы Kling Klang Schallplatten[d]
Сайт kraftwerk.com

Ральф Гю́тэр (па-нямецку: Ralf Hütter, нар. 20 жніўня 1946 году ў Крэфэльдзе, Нямеччына) — нямецкі музы́ка й кампазытар, адзін з заснавальнікаў гурта Kraftwerk.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ральф Гютэр нарадзіўся й вырас у Крэфэльдзе, на захадзе Нямеччыны, у сям’і лекара. У сярэдзіне 1960-х граў на аргане ў поп-гуртах The Quartermasters і The Phantoms. Вучыўся на архітэктара ў Акадэміі Рэмшайду.

У 1968 г., разам з Флёрыянам Шнайдэрам заснаваў гурт Organisation, які ў 1970 г. быў перафармаваны ў Kraftwerk. У 1970—1973 гг. выйшла тры альбомы гурта, але посьпех прыйшоў у 1974 г., калі выйшаў альбом Autobahn. Гютэр называе сам сябе «канцэптуальным мозгам» Kraftwerk, тады як Флёрыян Шнайдэр быў адказным за гук. Большую частку вакальных партыяў гурта выканаў менавіта Гютэр[3].

Прыватнае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ральф Гютэр зьяўляецца вэгетарыянцам. Акрамя нямецкай мовы вольна валодае ангельскай і францускай, у меншай ступені — італьянскай і гішпанскай. Зацяты раварыст (у 1983 г. трапіў у сур’ёзную аварыю)[4]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ а б в г Montreux Jazz Festival Database
  3. ^ «Kraftwerk’s Ralf Hütter: 'Now we can concentrate on album number nine'». the Guardian. (анг.)
  4. ^ Bussy, s. 128

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Bussy, Pascal (2001). Kraftwerk: Man, Machine and Music (2. ed.). Wembley: SAF. ISBN 0-946719-38-1

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]