Раманы (Іўеўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Раманы
трансьліт. Ramany
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Суботніцкі
Насельніцтва: 20 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231341
СААТА: 4229843131
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°7′17″ пн. ш. 25°48′43″ у. д. / 54.12139° пн. ш. 25.81194° у. д. / 54.12139; 25.81194Каардынаты: 54°7′17″ пн. ш. 25°48′43″ у. д. / 54.12139° пн. ш. 25.81194° у. д. / 54.12139; 25.81194
Раманы на мапе Беларусі ±
Раманы
Раманы
Раманы
Раманы
Раманы
Раманы

Раманы́[1]вёска ў Суботніцкім сельсавеце Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XVIII стагодзьдзі фальварак Раманы Суботніцкай парафіі Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва, уласнасьць Радзівілаў.

У XIX—пачатку XX ст. вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 38 рэвіскіх душ, адносілася да маёнтка Жамыслаўль, уласнасьць Умястоўскіх. У 1897 г. 20 двароў, 113 жыхароў, у 1909 г. 23 двары, 153 жыхары, 196 дзесяцін зямлі.

У 1921-1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 25 двароў, 139 жыхароў.

3 12.10.1940 г. вёска (36 двароў, 186 жыхароў) у Жамыслаўскім, з 29.4.1960 г. у Суботніцкім сельсаветах Іўеўскага раёну. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны адкрыта пачатковая школа. У кастрычніку 1950 г. арганізаваны калгас імя М.І.Кутузава. 3 1960 г. у саўгасе «Жамыслаўль». Потым у складзе калгаса «Жамыслаўль».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 20 чалавек[2]
  • 1999 год — 51 чалавек, 23 двары

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Вынікі перапісу

Вонкавыя спаслыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]