Раман Сьцяпанаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сьцяпанаў.
Раман Сьцяпанаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 жніўня 1991(1991-08-06)[1] (32 гады)
Рост 186 см
Вага 78 кг[2]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Маладэчна-2018
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2009 БАТЭ 0 (0)
2010—2011 Рудзенск[d] 34 (0)
2012—2015 Тарпэда-БелАЗ 8 (0)
2016 Нафтан 2 (0)
2017 Смалявічы 18 (0)
2018—2019 Тарпэда Менск 20 (0)
2019—2020 Рух Берасьце 26 (0)
2021 Дынама Берасьце 29 (0)
2022 Шахцёр Салігорск 1 (0)
2023 Кызылжар 17 (0)
2024—4 Маладэчна-2018

Рама́н Сьцяпа́наў (нарадзіўся 6 жніўня 1991 году) — беларускі футбаліст, брамнік казаскага клюбу «Кызылжару». Малодшы брат Рамана, Мікіта, таксама футбаліст.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец прыватнай футбольнай школы Віктара Дарміна ў Смалявічах. Гуляў за дубль барысаўскага БАТЭ, а з 2010 году выступаў у Першай лізе за «Рудзенск», дзе ў хуткім часе стаў асноўным брамнікам. У сакавіку 2012 году перайшоў у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ». У сэзоне 2013 году стаў другім брамнікам, нярэдка зьяўляўся ў стартавым складзе. Заставаўся другім брамнікам клубу і ў сэзоне 2014 году, але правёў у ім толькі адзін матч у аснове. У студзені 2015 году падоўжыў кантракт з «Тарпэда-БелАЗ»[3]. У сэзоне 2015 году толькі аднойчы зьявіўся на полі ў чэмпіянаце Беларусі. У студзені 2016 году па заканчэньні кантракту пакінуў Жодзін[4].

Пасьля спрабаваў уладкавацца ў мікашэвіцкі «Граніт»[5], але не атрымалася. У сакавіку 2016 году падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[6]. У лютым 2017 году перайшоў у клюб «Смалявічы-СТІ»[7]. У лютым 2018 году падпісаў кантракт зь менскім «Тарпэда»[8]. Сэзон 2018 году пачынаў у якасьці другога брамніка пасьля Канстанціна Рудзянка, гуляў за дубль, а зь ліпеня (пасля таго, як Рудзянок пакінуў клюб) стаў асноўным брамнікам каманды. У пачатку сэзону 2019 году заставаўся асноўным брамнікам тарпэдаўцаў, але пазьней саступіў месца Арцёму Лявонаву. У ліпені 2019 году ў сувязі зь фінансавымі праблемамі пакінуў «Тарпэда». У жніўні 2019 году перайшоў у берасьцейскі «Рух»[9].

Дапамог «Руху» прабіцца ў Найвышэйшую лігу, быў адным з асноўных брамнікаў каманды, чаргуючыся ў складзе з Аляксандрам Нячаевым. У студзені 2021 году скасаваў кантракт з «Рухам»[10]. У студзені 2021 году стаў трэнавацца зь берасьцейскім «Дынама», зь якім у лютым склаў дамову[11]. Стаў асноўным брамнікам каманды, у сэзоне 2021 году правёў без заменаў усе 29 матчаў чэмпіянату Беларусі.

У студзені 2022 году перайшоў да табару салігорскага «Шахцёру»[12]. Быў рэзэрвовым брамнікам, згуляў за «Шахцёр» у адным матчы чэмпіянату і двух матчах Кубка Беларусі. У лютым 2023 году на ўзаемную згоду скасаваў угоду з салігорскім клюбам[13] і хутка далучыўся да казаскага «Кызылжару», у складзе якога пачаў сэзон 2023 году[14][15].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2021

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Тарпэда-БелАЗ 2015 Найвышэйшая ліга 1 –1
Нафтан 2016 Найвышэйшая ліга 2 –4
Смалявічы-СТІ 2017 Першая ліга 18 –13
Тарпэда Менск 2018 Найвышэйшая ліга 14 –19

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Roman Stepanov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/roman_stepanov/
  3. ^ «Торпедо-БелАЗ» продлил соглашения с четырьмя игроками
  4. ^ «Торпедо-БелАЗ» не стало продлевать контракт с Романом Степановым
  5. ^ «Гранит» подписал контракт с Дударем, на просмотре — Кибук, Степанов и российский защитник Обивалин
  6. ^ Роман Степанов и Евгений Лебедев стали игроками «Нафтана» (рас.)
  7. ^ Шкабара, Степанов, Ковалюк и Воронков подписали контракты со «Смолевичами-СТИ» (рас.)
  8. ^ Минское «Торпедо» заключило контракт с вратарем Романом Степановым (рас.)
  9. ^ Вратарь Степанов перешел в «Рух» (рас.)
  10. ^ "Рух" растался с Романом Степановым и Сергеем Тихановским
  11. ^ Степанов сменил "Рух" на "Динамо"
  12. ^ Роман Степанов подписал контракт с "Шахтером"
  13. ^ Роман Степанов и Денис Козловский покинули солигорский "Шахтер" (рас.) Праверана 2023-02-01 г.
  14. ^ Роман Степанов переходит в "Кызыл-Жар" (рас.) Праверана 2023-03-03 г.
  15. ^ Варатар Сцяпанаў і абаронца Навумаў патрапілі ў заяўку «Кызыл-Жара» на сезон у Д1 Казахстана Праверана 2023-03-03 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]