Рамейкішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рамейкішкі
лац. Ramiejkiški
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ашмянскі
Сельсавет: Гальшанскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1593
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°16′17″ пн. ш. 25°55′49″ у. д. / 54.27139° пн. ш. 25.93028° у. д. / 54.27139; 25.93028Каардынаты: 54°16′17″ пн. ш. 25°55′49″ у. д. / 54.27139° пн. ш. 25.93028° у. д. / 54.27139; 25.93028
Рамейкішкі на мапе Беларусі ±
Рамейкішкі
Рамейкішкі
Рамейкішкі
Рамейкішкі
Рамейкішкі
Рамейкішкі

Раме́йкішкі[1]вёска ў Беларусі, на рацэ Альшанцы. Уваходзяць у склад Гальшанскага сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Рамейка

Роміка або Руміка, пазьней Румэка (Hromiko, Hrumiko, Rümecke) — імя германскага паходжаньня[2][3][4]. Адпаведнасьць літоўскіх імёнаў на -ейка (-іка) германскім імёнам з суфіксам -к- (Вілейка — Wilico, Мінейка — Minnico, Радзейка — Radecke < Radacho і г. д.) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[6], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[7]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Knorr W. Die Familiennamen des Fürstenthums Lübeck. — Entin, 1876. S. 25.
  3. ^ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 167.
  4. ^ Kleemann S. Die Familiennamen Quedlinburgs und der Umgegend. — Quedlinburg, 1891. S. 56.
  5. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161—162, 167.
  6. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  7. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.