Раналдыньню

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Раналдыньнё»)
Раналдыньню
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 сакавіка 1980(1980-03-21)[1][2][3] (43 гады)
Рост 181 см
Вага 76 кг
Пазыцыя паўабаронца, нападнік
Моладзевыя клюбы
1987—1998 Грэмію
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—2001
2001—2003
2003—2008
2008—2011
2011—2012
2012—2014
2014—2015
2015
Грэмію
Пары Сэн-Жэрмэн
Барсэлёна
Мілян
Фламэнгу
Атлетыку Мінэйру
Керэтара
Флумінэнсі
52 (21)
55 (17)
145 (70)
76 (20)
33 (15)
47 (17)
25 (8)
7 (0)
Зборныя
1999—2013 Бразылія 97 (33)

Раналду дэ Асыс Марэйра (па-партугальску: Ronaldo de Assís Moreira), болей вядомы, як Раналдыньню (нарадзіўся 21 сакавіка 1980 году, Порту-Алегры, Бразылія) — футбольны гулец з Бразыліі. Таксама мае гішпанскае грамадзянства. Раналдыньню лепей вядомы ў Бразыліі пад мянушкай Раналдыньню Гаўшу. Сярод яго шматлікіх дасягненьняў, Раналдыньню двойчы атрымліваў узнагароду найлепшага гульца году па вэрсіі ФІФА (2004, 2005) і ФІФПро (2005, 2006), а таксама ўзнагароду найлепшага гульца Эўропы.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачатак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раналдыньню пачаў гуляць у сваім родным горадзе Порту-Алегры. Спачатку, ён больш цікавіўся пляжным футболам ды футзалам, але потым перайшоў на стандартызаваны, «вялікі» футбол. У дзяцінстве стаў вядомым, дзякуючы перамозе ягонай каманды над лякальнай зь лікам 23:0, дзе ўсе 23 галы забіў сам Раналдыньню. На той момант яму было толькі 13 гадоў.

«Грэмію»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першым клюбам Раналдыньню стаў мясцовы «Грэмію». Першы раз ён зьявіўся на поле ў 1998 годзе ў матчы Кубка Лібэртадорэс. Ужо ў наступным годзе быў выкліканы ў зборную Бразыліі. Напрыканцы сваёй кар’еры ў «Грэмію» меў шмат прапановаў ад розных клюбаў, у тым ліку і ад лёнданскага «Арсэнала», але выбраў трансфэр у «Пары Сэн-Жэрмэн».

«Пары Сэн-Жэрмэн»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2001 годзе Раналдыньню вырашыў паспрабаваць сябе ў эўрапейскім футболе й перайшоў у «Пары Сэн-Жэрмэн». У часы свайго выступу за гэты клюб быў неаднойчы абвінавачаны трэнэрам ПСЖ Луісам Фэрнандэсам у залішняй зацікаўленасьці ў парыскіх начных клюбах. Раналдыньню бліскуча выступаў супраць мацнейшых камандаў, але ж крытыкаваўся за блеклыя выступы супраць слабейшых. Пасьля Кубка сьвету 2002, дзе Раналдыньню бліскуча паказаў сябе, ім зацікавіліся шматлікія клюбы-гранды. У 2003 годзе Раналдыньню даў зразумець, што пакіне ПСЖ, пасьля таго як каманда ня здолела выйсьці ў эўракубкі. Шмат хто жадаў бачыць Раналдыньню ў сваёй камандзе, але ў выніку яго набыла «Барсэлёна».

«Барсэлёна»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раналдыньню ў складзе «Барсэлёны»

19 ліпеня 2003 году «Барсэлёна» набыла Раналдыньню за 21 мільён эўра. Першапачаткова, прэзыдэнт «Барсэлёны» Жоан Лапорта абяцаў купіць Дэйвіда Бэкгэма, але пасьля трансфэра апошняга ў «Рэал» з Мадрыду, «Барсэлёна» пачала змагацца за Раналдыньню і перамагла ў гонцы за футбалістам «Манчэстэр Юнайтэд». Такім чынам, Раналдыньню пайшоў па сьлядах сваіх знакамітых суайчыньнікаў — Рывалда, Раналду, Рамарыё і Эварышту.

Сэзон 2003—2004[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У свой першы сэзон у «Барсэлёне» Раналдыньню адразу ж стаў гульцом асноўнага складу і адным з ключавых гульцоў усёй каманды. «Барсэлёна» пачала сэзон ня вельмі ўпэўнена, але ў другім крузе здолела перамагчы ў 17 матчах запар і фінішавала на другім месцы ў Ля Лізе.

Сэзон 2004—2005[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У тым сэзоне Раналдыньню, разам з Самюэлем Это’о, Людавікам Жулі, Гэнрыкам Лярсанам, Дэку і Чаві стаў часткай магутнага атакуючага патэнцыяла каманды, якая здолела ў тым сэзоне выйграць тытул чэмпіёна Гішпаніі. 20 сьнежня 2004 году Раналдыньню быў абраным найлепшым гульцом сьвету па вэрсіі ФІФА. У сакавіку 2005 году, «Барсэлёна» была выбітая зь Лігі чэмпіёнаў лёнданскім «Чэлсі». Сам Раналдыньню забіў пэнальці, а таксама стварыў бліскучы гол на «Стэмфард Брыдж». У верасьні гэтага году Раналдыньню падпісаў новы кантракт з «Барсэлёнай». Згодна зь ім «Барсэлёна» павінна атрымаць 85 мільёнаў фунтаў, калі Раналдыньню перайдзе ў іншы клюб.

Сэзон 2005—2006[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У верасьні 2005 году Раналдыньню атрымаў узнагароду найлепшага гульца сьвету па вэрсіі ФІФПро, а ў лістападзе — Залаты мяч. Акрамя гэтага, ён быў другі раз запар названы найлепшым гульцом сьвету па вэрсіі ФІФА. 19 лістапада 2005 году Раналдыньню забіў 2 галы ў матчы супраць «Рэала» на «Сант’яга Бэрнабэў» ў Мадрыдзе. Пасьля таго, калі ён забіў свой другі гол (трэці сваёй каманды), вялікая частка заўзятараў «Рэала» пачала аплядаваць «Барсэлёне». Апошні раз такое здарылася ў 1982 годзе, калі за «Барсэлёну» гуляў Дыега Марадона. 3 траўня 2006 году «Барсэлёна» другі раз запар выйграла Ля Лігу. 17 траўня 2006 году ў Парыжы «Барсэлёна» другі раз у сваёй гісторыі выйграла Лігу Чэмпіёнаў. Сам Раналдыньню ў гэтым сэзоне паставіў свой пэрсанальны рэкорд па галах — 26 ва ўсіх спаборніцтвах, а 24 жніўня 2006 году быў аб’яўлены найлепшым гульцом Лігі чэмпіёнаў сэзону 2006 году.

Сэзон 2006—2007[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 лістапада 2006 Раналдыньню забіў свой пяцідзясяты гол за «Барсэлёну» ў матчы супраць «Вільярэалу». У час паездкі «Барсэлёны» ў Японію на Чэмпіянат сьвету сярод клюбаў, Раналдыньню атрымаў Бронзавы мяч спаборніцтва, аднак ягоная каманда ня здолела атрымаць кубак, прайграўшы ў фінале бразыльскаму «Інтэрнасьёналу». Цераз дзень пасьля фіналу Раналдыньню фінішаваў трэцім сярод прэтэндэнтаў на Залаты мяч, саступіўшы Зынэдыну Зыдану і Фабіё Канавара. Сама ж «Барсэлёна» сэзон 2005—2006 правяла няўдала, ня здолеўшы выйграць Ля Лігу і вылецеўшы ў 1/8 фінала Лігі чэмпіёнаў.

Сэзон 2007—2008[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раналдыньню згуляў свой 200-ы матч за «Барсэлёну» 3 лютага 2008 году супраць «Асасуны». Аднак з-за пастаянных траўм, Раналдыньню быў мала падобны на сябе двухгадовай даўніны. Быў падвержаны жорсткай крытыцы з боку каталёнскіх мас-мэдыя з-за паходаў па начных клюбах, а таксама з-за кепскай фізычнай формы. Правёў свой апошні матч за «Барсэлёну» супраць мадрыдзкага «Атлетыка», у якім забіў выдатны гол «бісыклетай», але ягоная каманда саступіла зь лікам 2:4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раналдыньнюсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б в Ronaldinho // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Ronaldinho // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. ^ а б в RONALDINHO GAUCHO ronaldo de assis moreira // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #134061969 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.