Рапс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рапс
Rapsdolde.JPG
Суквецьці рапсу
Клясыфікацыя
Надцарства Эўкарыёты
Царства Расьліны
Разьдзел Кветкавыя
Кляса Двухдольныя
Атрад Капустакаляровыя
Сямейства Капуставыя
Род Капуста
Бінамінальная намэнклятура
Brassica napus L.

Рапс (па-лацінску: Brassica napus L. var. oleifera Metzg.) — аднагадовая алейная расьліна сямейства крыжакветных. У прыродзе існуюць дзьве формы распу: рапс яравы і рапс азімы, які мае асноватворнае значэньне. Насеньне рапсу зьмяшчае 48—52% алею, які выкарыстоўваюць у лакафарбавай, мылаварнай, харчовай (маргарынавай) і іншых галінах прамысловасьці. Жмых пасьля прапарваньня скормліваюць быдлу. Рапс азімы вырошчваюць таксама на зялёны корм.

Рапс быў вядомы яшчэ за 4 тысячагодзьдзя да нашай эры. Адны дасьледчыкі лічаць яго радзімай Эўропу, у прыватнасьці ейныя паўночна-заходнія прыбярэжныя раёны, як то прыморскія землі сучасных Швэцыі, Нідэрляндаў і Вялікабрытаніі, іншыя — Міжземнамор’е. На карысьць апошняга ўскосна сьведчыць той факт, што культура рапсу з самых аддаленых часоў была больш распаўсюджаная ў Азіі, дакладней — у Індыі, куды яна, хутчэй за ўсё, пракралася зь Міжземнамор’я.

Да сярэдзіны XIX стагодзьдзя рапс разам зь іншымі алейнымі крыжакветнымі, як то сьвірэпка й гарчыца, быў у Эўропе даволі распаўсюджанай культурай. Плошчу пад рапс толькі ў адной толькі Нямеччыне дасягала ў той час 300 тысяч га. Такое параўнальна шырокае распаўсюджваньне да таго часу культуры тлумачыцца выкарыстаньнем ягонага алею для тэхнічных патрэбаў у сувязі з агульным прамысловым разьвіцьцём попыту на тэхнічны алей. Маладая нафтавая прамысловасьць тады яшчэ не была ў стане задавальняць гэты попыт, і рапс, які апынуўся ў эўрапейскіх агракліматычных умовах адным з самой алейных расьлінаў, шырока культываваўся.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Рапссховішча мультымэдыйных матэрыялаў