Расейцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Расейцы
Колькасьць каля 137 мільёнаў
Рэгіёны пражываньня

Сьцяг Расеі Расея:
   115 900  000 (2002, перапіс)[1]
Сьцяг Украіны Украіна:
  8 334 000 (2001, перапіс)[2]
Сьцяг Казахстану Казахстан:
  3 962 100 (2007, ацэнка)[3]
Сьцяг ЗША ЗША:
   3 105 965 (паходжаньне)[4]
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Беларусь:
  785 084 (2009, перапіс)[5]
Сьцяг Узбэкістана Узбэкістан:
   620 000[6]
Сьцяг Бразыліі Бразылія:
   578 000[7]
Сьцяг Латвіі Латвія:
   556 000[8]
Сьцяг Кыргыстану Кыргыстан:
   500 000[6]
Сьцяг Эстоніі Эстонія:
   342 000[9]
Сьцяг Канады Канада:
   337 960
Сьцяг Ізраілю Ізраіль:
   320 000
Сьцяг Летувы Летува:
   278 000[10]
Сьцяг Малдовы Малдова:
   259 000[11]
Сьцяг Нямеччыны Нямеччына:
   178 600[12]
Сьцяг Азэрбайджану Азэрбайджан:
   144 000[13]
Сьцяг Туркмэністану Туркмэністан:
   142 000[6]
Сьцяг Францыі Францыя:
   115 000
Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія:
   100 000[14]
Сьцяг Аргентыны Аргентына:
   100 000
Сьцяг Таджыкістану Таджыкістан:
   79 000[15]
Сьцяг Грузіі Грузія:
   70 000[16]
Сьцяг Аўстраліі Аўстралія:
   60 200[17]
Сьцяг Парагваю Парагвай:
   55 000 (2005)
Сьцяг Кубы Куба:
   50 200[18]
Сьцяг Румыніі Румынія:
   36 397[19]
Сьцяг Фінляндыі Фінляндыя:
   30 401[20]
Сьцяг Турэччыны Турэччына:
   20 000
Сьцяг Кітаю Кітай:
  15 609[21]
Сьцяг Армэніі Армэнія:
  14 660[22]
Сьцяг Баўгарыі Баўгарыя:
    15 595
Сьцяг Філіпінаў Філіпіны:
    12 000
Сьцяг Індыі Індыя:
   5000
Сьцяг Вэнэсуэлы Вэнэсуэла:
   4600[23]
Сьцяг Новай Зэляндыі Новая Зэляндыя:
   4581 (2006)[24]

Сьцяг Манголіі Манголія:
   3000
Мовы расейская
Блізкія этнасы славяне, асабліва ўсходнія (беларусы, украінцы)

Расейцы (па-расейску: русские, састарэлае па-расейску: великороссы) — усходнеславянскі народ, асноўны насельнік Расеі (каля 80% насельніцтва краіны).

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Расейцы ў Рэспубліцы Беларусь паводле перапісу насельніцтва 2009 году

Налічваючы 137 мільёнаў чалавек, расейцы зьяўляюцца найбуйнейшым па колькасьці народам у Эўропе і адным з найбуйнейшых у сьвеце. Прыблізна 116 мільёнаў этнічных расейцаў жывуць непасрэдна ў Расеі, каля 18 мільёнаў — у суседніх краінах. Яшчэ 3 мільёны жывуць па ўсім сьвеце, пераважна ў Паўночнай Амэрыцы і Заходняй Эўропе, а таксама ва Ўсходняй Эўропе і Азіі.

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праваслаўнае хрысьціянства — дамінуючая рэлігія сярод расейцаў. Большасьць расейскіх вернікаў належаць да Расейскай праваслаўнай царквы, якая адыграла значную ролю ў фармаваньні і разьвіцьці расейскай нацыянальнай ідэнтычнасьці. Нават няверуючыя расейцы пераважна асацыююць сябе з праваслаўным веравызнаньнем.

Некаторыя расейцы зьяўляюцца прыхільнікамі стараабрадніцтва — рэлігійнай плыні, якая ўзьнікла ў выніку расколу ў Расейскай праваслаўнай царкве ў 17 стагодзьдзі.

Нягледзячы на тое, што рэлігія ў Расеі вярнула свае пазыцыі пасьля савецкага перасьледу і абмежаваньняў, адносна малы працэнт расейцаў рэгулярна наведвае набажэнствы.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле перапісу насельніцтва Беларусі 2009 году, 785 тыс. чалавек (звыш 8% насельніцтва) аднесьлі сябе да расейцаў. Па абласьцях іх доля вагалася ад 6,4% ў Берасьцейскай вобласьці да 10,2% — у Віцебскай. Амаль 85% расейцаў пражывалі ў гарадзкіх паселішчах. Найбольш высокая іх доля назіралася ў агульнай колькасьці насельніцтва гарадоў Наваполацак (15,5%, Віцебская вобласьць), Полацак (14,8%, Віцебская вобл.), Бабруйск (13,2%, Магілёўская вобласьць), Горадня (12,2%) і Берасьце (10,7%), таксама ў Бабруйскім раёне (11,9%). У сталіцы складалі 10% насельніцтва.

Параўнальна з перапісам 1999 году колькасьць расейцаў зьменшылася на 356,6 тыс. чалавек (на 31%). Адначасна скарацілася іх доля ў агульнай колькасьці насельніцтва з 11,4% ў 1999 годзе да 8,3% ў 2009-м найперш праз старэньне. Параўнальна з 1999 годам доля старэйшых за працаздольны ўзрост расейцаў у агульнай іх колькасьці павялічылася на 11,4% і наблізілася да 33%. Адначасна доля дзяцей і падлеткаў ва ўзросьце да 16 гадоў сярод расейцаў зьнізілася з 15,2% да 7,4%. Пры гэтым расейская мова была асноўнай мовай зносінаў насельніцтва Беларусі. На ёй размаўляла дома 6 млн. 673 тыс. чалавек (70% насельніцтва).

Паводле перапісу насельніцтва 2009 году, у Рэспубліцы Беларусь пастаянна пражывала 83,6 тыс. расейскіх грамадзянаў, што складала 2/3 агульнай колькасьці замежных грамадзянаў, якія пастаянна пражывалі ў краіне. Звыш 90% расейскіх грамадзянаў прыбылі ў Беларусь да 2005 году. Амаль 40% зь іх на час перапісу былі ва ўзросьце звыш 50 гадоў[25].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Всероссийская перепись населения 2002 года
  2. ^ Всеукраїнський перепис населення 2001. English version. Results. Nationality and citizenship.
  3. ^ Данные Статагентства на 2007 год
  4. ^ Selected Social Characteristics in the United States: 2006 U.S. Census American Community Survey (2006)
  5. ^ Население по национальности и родному языку(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ а б в BBC NEWS. Asia-Pacific. Russians left behind in Central Asia
  7. ^ Россия-Бразилия
  8. ^ [1]
  9. ^ CIA — The World Factbook
  10. ^ CIA — The World Factbook
  11. ^ CIA — The World Factbook
  12. ^ Statistisches Bundesamt Deutschland (ням.)
  13. ^ CIA — The World Factbook
  14. ^ White Other (United Kingdom Census)) (анг.)
  15. ^ CIA — The World Factbook
  16. ^ CIA — The World Factbook
  17. ^ ??
  18. ^ Официальная статистика Кубы за 2002 г.
  19. ^ Recensamant Romania 2002
  20. ^ CIA — The World Factbook
  21. ^ http://141.211.142.26/member/census2000/ybListDetail.asp?ID=1# (2000, перепись)
  22. ^ (2002, перепись)
  23. ^ Венесуэла
  24. ^ Russians, Ukrainians and Baltic peoples
  25. ^ Паміж грамадзянамі Беларусі і Расеі ў 2011 годзе зарэгістравана больш як 2,5 тыс. шлюбаў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 29 сакавіка 2012 г. Праверана 8 красавіка 2013 г.