Раскіданае гняздо (спэктакль, Нацыянальны тэатар імя Максіма Горкага)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Раскіданае гняздо»
Сцэна са спэктаклю
Сцэна са спэктаклю
Жанртрагэдыя
Паводлеп'есы Я.Купалы
«Раскіданае гняздо»
РэжысэрБарыс Луцэнка
АкторыАляксандар Ткачэнка
Вольга Клебановіч
Аляксей Шадзько
Аксана Лясная
Ана Пінкевіч
Валянцін Серада
Сяргей Чэкерэс
Віталь Быкаў
Аляксандар Ткачонак і інш.
Працягласьць100 хв.
КраінаБеларусь
Мовабеларуская
Год прэм’еры1997[1]
ПастаноўкіНацыянальны тэатар імя Максіма Горкага

«Раскіданае гняздо» — спэктакль, пастаўлены рэжысэрам Барысам Луцэнкам ў Нацыянальным тэатры імя Максіма Горкага па аднайменнай п’есе Янкі Купалы. Спэктакль пастаўлены ў 1997 годзе як першая частка тэатральнае дылёгіі Барыса Луцэнкі «Крык чалавечы».[2] Спэктакль лягічна працягваў распрацоўку тэмы, якую Барыс Луцэнка распачаў у 1970-х гадох спэктаклем «Раскіданае гняздо» ў Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы і працягнуў у 1980-х гг. аднайменнай мастацкай стужкайБеларусьфільм»).[3]

Акторы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Водгукі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

« …найбольшым тэатральным узрушэньнем году… стала «Раскіданае гняздо» у пастаноўцы Барыса Луцэнкі. …Узяць глядацкую ўвагу адразу й трымаць яе за рампаю — справа няпростая. Уся тканіна спэктаклю прапітаная нейкай змрочнай сымболікай. Аднак, не безнадзейнай. Вялізная, ва ўсю прастору сцэнічнае «скрыні», быццам недабудаваная, недасканалая, як увесь сьвет, хата. Дзе сярод іконаў ды ідалаў разгортваецца адвечны Купалаў сюжэт. Па-майстэрску выкарыстаная атрыбутыка сучаснага тэатру — амаль не дапасаваныя да канкрэтнага часу строі герояў, незвычайна прыцішанае асьвятленьне, мінімум «канкрэтнага» рэквізыту, — усё гэта прымушае забыцца на першы досьвед прачытаньня гэтае п’есы і вельмі ўважліва сачыць і слухаць. Усё больш пранікаючыся Бядой. І вырваная зь цемры пражэктарам напрыканцы першай дзеі пятля па-над сцэнаю не ўспрымаецца як удалы рэжысэрскі трук. Успрымаецца тым, чым ёсьць — Пятлёй. Асобна хачу спыніцца на музычным афармленьні. Праз усю дзею, прычым, што рэдкасьць, не перарываючы, а значна узмацняючы яе эмацыйна, праходзяць зонгі, зробленыя зь вершаў паэта. І тут я зноў дзівіўся самому сабе, абсалютна па-новаму адчуўшы смак і сэнс чытаных, але ня чутых у рокавым узмацненьні Купалавых рыфмаў. Ня я адзін, уся заля наноў адкрывала для сябе калісьці адзубранага й забытага клясыка. А ён, як аказалася, мог адным словам расьсьмяшыць, адною рэплікай пра нас сёньняшніх сарваць аплядысмэнты. І прымусіць усю залю ў фінале сьцяцца, а затым устаць, калі шчыльны, ад кулісы да кулісы, падсьветлены адною рампаю шэраг з суворых твараў сьпявае «Людзьмі звацца». У наступным годзе ад беларускага тэатра, я ўпэўнены, трэба чакаць яшчэ не адну цікавую прэм’еру, але гэтым спэктаклям не пагражае застацца ў ценю новых пастановак. »

Зьміцер Бартосік[4]

« …у кандовым Рускім Луцэнка паставіў «Раскіданае гняздо», якое публіка прыняла на «Жыве Беларусь». »

— «Наша Ніва»[5]

« Б. Луцэнка зноў паставіў «Раскіданае гняздо». У сёньняшнім Рускім тэатры нечакана і натуральна загучала Купалава слова, з лёгкасьцю ўвабраўшы новыя постмадэрнісцкія сцэнічныя расклады і захаваўшы старую як сьвет гісторыю пра раскіданы дом і панішчаныя жыцьці. »

— Людміла Грамыка[6]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Экспазіцыя. Заля №5 Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы Праверана 19 сьнежня 2012 г.
  2. ^ а б «Раскіданае гняздо» relax.by Праверана 19 сьнежня 2012 г.
  3. ^ Рэцэпцыя творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сучасным беларускім тэатры Villa Sokrates Праверана 19 сьнежня 2012 г.
  4. ^ Тры падарункі менскім тэатралам (газэта) Наша Ніва Праверана 19 сьнежня 2012 г.
  5. ^ Тэатар малых сцэнаў // Наша Ніва : газэта. — Менск: 28 чэрвеня 1999. — № 12 (133).
  6. ^ Усе мы — тутэйшыя (часопіс) Мастацтва Праверана 19 сьнежня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]