Рачкі (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рачкі
лац. Rački
польск. Raczki
Рынак
Рынак
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сувальскі
Гміна: Рачкі
Насельніцтва: 2322 чал. (2008)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 16-3420
Нумарны знак: BSU
Геаграфічныя каардынаты: 53°58′59.9″ пн. ш. 22°46′59.9″ у. д. / 53.983306° пн. ш. 22.783306° у. д. / 53.983306; 22.783306Каардынаты: 53°58′59.9″ пн. ш. 22°46′59.9″ у. д. / 53.983306° пн. ш. 22.783306° у. д. / 53.983306; 22.783306
Рачкі на мапе Польшчы
Рачкі
Рачкі
Рачкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.raczki.pl/

Рачкі (польск. Raczki) — вёска ў Польшчы, на рацэ Распудзе. Цэнтар сельскай гміны Сувальскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2008 год — 2322 чалавекі. Знаходзяцца за 15 км на паўднёвы захад ад Сувалкаў, за 100 км на поўнач да Беластоку.

Рачкі — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны) каля граніцы з Прусіяй, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ваколіцы Рачкоў, 1655 год

Гісторыя Рачкоў пачалася ў XVI ст., калі тут заснавалі вёску Даўспуду. Гэтая мясцовасьць знаходзілася ў валоданьні братоў Рачковічаў і ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У 1541 годзе ўпамінаецца царква Яна Хрысьціцеля, заснаваная тут Валовічамі[1]. У дакумэнце 1558 году Даўспуда Рачковіцкая ўпамінаецца як мястэчка.

У 1682 годзе кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў Рачкам прывілей на штотыднёвыя таргі і 2 кірмашы на год. У 1748 годзе мястэчка перайшло да Пацаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Рачкі апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні.

На 1830 год у Рачках было 204 будынкі, на 1850 год — 140. У 1903 годзе ў вёсцы збудавалі царкву-мураўёўку з фундацыі расейскага ўладальніка маёнтку Карцава.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Рачкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рачкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Рачкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беластоцкім ваяводзтве. У міжваенны час у вёсцы разабралі царкву-мураўёўку.

У Другую сусьветную вайну зь верасьня 1939 году да верасьня 1944 году Рачкі знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1975—1998 гадох вёска ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводзтва.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 2500 чал.; 1850 год — 2079 чал.[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2008 год — 2322 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Найсьыяцейшай Тройцы (1767—1811)
  • Могілкі каталіцкія

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вашкевіч А. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя праваслаўных прыходаў Сапоцкінскага краю. — Менск, 2014. С. 70.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Chlebowski B. Sztabin // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 370.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вашкевіч А. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя праваслаўных прыходаў Сапоцкінскага краю. — Менск: ЮрСаПрынт, 2014. — 90 с.: іл. ISBN 978-985-99335-4-9.
  • Вашкевіч А., Нарэль Д. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя каталіцкіх парафій у паўднёва-ўсходняй частцы Аўгустоўскай пушчы. — Менск: Зміцер Колас, 2006. — 128 с.: іл. ISBN 985-6783-18-6.
  • Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888.