Рачэнскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рачэнскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Рачэнь
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Насельніцтва
  • 2692 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Рачэ́нскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Рачэнь.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 жніўня 1924 году створаны Рачэнскі сельсавет у складзе Любанскага раёну Слуцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Любанскім раёне Менскай вобласьці. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Бабруйскай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году ў Менскай вобласьці.

У 1971 годзе скасаваны хутары Васькава Гара, Кацічава і Сьвісціна[1], у 1980 годзе — хутар Папарыха[2].

28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Асавец, Барок, Дубілаўка, Жораўка, Ляхаўка, Песчанец 1, Песчанец 2, Слабодка, Турок, Фёдараўка ліквідаванага Ляхаўскага сельсавету[3].

27 лістапада 2018 году зьліквідаваны хутар Каценін.[4]

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавета (32 населеныя пункты) — 3039 чалавек[5], зь іх 97,3 % — беларусы[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пастановы выканкаму Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 16 верасьня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 29 (1331).
  2. ^ Пастановы выканкаму Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка, 14 і 30 красавіка 1980 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).
  3. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
  4. ^ «Об упразднении хутора Котенин Реченского сельсовета Любанского района». Решение Любанского районного Совета депутатов от 16 октября 2018 г. № 32 (рас.)
  5. ^ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 году Архівавана 2 кастрычніка 2019.  (рас.)
  6. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года  (рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]