Раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Раё́н — адзін з двух відаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ў мовах пэўных постсавецкіх дзяржаваў: адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка або пэўная частка гораду.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён у якасьці адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі існуе ў Азэрбайджане, Беларусі, Грузіі, Латвіі, Малдове, Расеі і Украіне. Панятак раён быў утвораны ад слова францускага паходжаньня і ў якасьці адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ўведзены Савецкай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1923–1929 гадоў, якая замяніла былыя воласьці і паветы Расейскай Імпэрыі на раёны.

Звычайна раён — адзінка, на два крокі ніжэйшая за нацыянальны ўзровень. Ён можа быць падпарадкаванай часткай наступных адзінак:

Звычайна раёны маюць пэўную ступень самакіраваньня ў форме публічнага выбраньня адміністрацыі раёну (райсавету) і мясцовага кіраўніка адміністрацыі, які часам выбіраецца, а часам прызначаецца.

Раёны ў Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Раёны Беларусі

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны раён[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падзел на раёны ў Беларусі застаўся ад распаду СССР. Раён зьяўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай вобласьці.

Станам на 1 студзеня 2000 году ў Беларусі налічвалася 118 сельскіх раёнаў.

Гарадзкі раён[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У буйных гарадох уводзіцца адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел на раёны. Кожны раён мае сваё раённае самакіраваньне. На раёны падзяляюцца ўсе абласныя цэнтры краіны і места Бабруйск.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Менску быў уведзены ў 1938 годзе і на наяўны момант налічваецца 9 адміністрацыйных раёнаў гораду.

Станам на 1 студзеня 2004 году ў Беларусі налічвалася 24 гарадзкіх раёнаў.[1]

Цікавая інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2004. — 760 с.: іл. ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2), ISBN 985-11-0310-1. Старонка 724