Робэрт Абэла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Робэрт Абэла
14-ы прэм’ер-міністар Мальты
13 студзеня 2020 году — цяперашні час
Прэзыдэнт: Джордж Вэла
Папярэднік: Джозэф Мускат
Прэм’ер-міністар: Джозэф Мускат
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 сьнежня 1977
Сьліма, Мальта
Партыя: Лейбарысцкая партыя
Сужэнец: Лідзія Абэла
Дзеці: 1
Бацька: Джордж Абэла[1]
Маці: Маргарэт Абэла[d]
Адукацыя: Мальтыйскі ўнівэрсытэт

Робэрт Абэла (па-мальтыйску: Robert Abela; 7 сьнежня 1977, Сьліма) — мальтыйскі юрыст і палітык. Прэм’ер-міністар Мальты з 13 студзеня 2020 году.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і былога прэзыдэнта Мальты Джорджа Абэла[2].

Вывучаў юрыспрудэнцыю ў Мальтыйскім унівэрсытэце, дзе сустрэў сваю будучую жонку Лідыю. Ён працаваў у сямейнай юрыдычнай фірме Abela Advocates, якая спэцыялізуецца на працоўным праве[3]..

У 2017 годзе абраны сябрам Палаты прадстаўнікоў[4]. Быў юрыдычным дарадцам прэм’ер-міністра Джозэфа Муската[3].

У 2008 годзе ён ажаніўся зь Лідыяй Абэлай, сакратарцы выканаўчага камітэту Лейбарысцкай партыі, зь якой у яго ў 2012 годзе нарадзілася дачка названая Джорджыяй Мэй[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://www.timesofmalta.com/articles/view/20170605/local/robert-abela-elected-four-former-presidents-sons-may-make-it-to-the.650046
  2. ^ Robert Abela elected - Four former presidents' sons may make it to the House Times of Malta Праверана 13 студзеня 2020 г.
  3. ^ а б Adrian Spiteri (January 11, 2020) WATCH: Who is Robert Abela? TVM Праверана 13 студзеня 2020 г.
  4. ^ Watch: Nine new faces in parliament so far Times of Malta Праверана 13 студзень 2020 г.
  5. ^ David Grech Urpani (December 14, 2019) Robert Abela: The Young Lawyer From Qormi Who Could Become Malta’s Next Prime Minister Lovin Malta Праверана 13 января 2020 г.