Робэрт Радрыгез

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Робэрт Радрыгез
Robert Rodriguez
Імя пры нараджэньні Робэрт Энтані Радрыгез
Дата нараджэньня 20 чэрвеня 1963 (60 гадоў)
Месца нараджэньня Сан-Антоніё, Тэхас, ЗША
Месца вучобы
Занятак апэратар, рэжысэр, сцэнарыст, прадусар, кампазытар
Гады дзейнасьці 1991 — цяпер
Дзеці Racer Rodriguez[d], Rocket Rodriguez[d], Rogue Rodriguez[d], Rhiannon Rodriguez[d] і Rebel Rodriguez[d][1]
Узнагароды
IMDb ID nm0001675
Сайт troublemakerstudios.com (анг.)

Робэрт Энтані Радрыгез (па-ангельску: Robert Anthony Rodriguez; нарадзіўся 20 чэрвеня 1968 году, Сан-Антоніё, штат Тэхас, ЗША) — амэрыканска-мэксыканскі кінарэжысэр, сцэнарыст, прадусар, апэратар і кампазытар. Скончыў Тэхаскі ўнівэрсытэт у Остыне. Потым прыехаў у Галівуд, дзе працаваў тры гады на тэлебачаньні. Большасьць яго фільмаў мае шмат арыгінальных фабулаў, нетыповых герояў і цікавых экспэрымэнтаў. Належыць да творцаў, якія любяць працаваць з поўным кантролем над сваімі справамі. Ня толькі рэжысуе, але таксама піша сцэнары, прадусуе, здымае ды мантуе з дапамагой спэцэфэктаў.

Крытыка адкрыла яго падчас кінафэстывалю ў Сандэнсе, дзе ён прэзэнтаваў зьняты на ўласныя грошы «El Mariachi» («Музыка»; 1992).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Радрыгез нарадзіўся ў горадзе Сан-Антоніё (штат Тэхас, ЗША) у шматдзетнай мэксыканскай сям’і (10 дзяцей). Маці — мэдсястра, бацька — прадавец.

У 1991 годзе, ён атрымаўшы $3000 за мэдыцынскія экспэрымэнты над сабой і ў супрацоўніцтве са сваім сябрам Карласам Гальярдэ (які дадаў $4000 за продаж участку зямлі) за 14 дзён зьняў фільм «Музыка» на гішпанскай мове. Вялікія босы з ICM убачылі гэты фільм і склалі ў 1993 годзе з Робэртам кантракт. Неўзабаве выйшаў працяг — «Адчайны». Незадоўга да гэтага Робэрт пазнаёміўся з рэжысэрам Квэнтынам Тарантына. Апошні зьняўся ў эпізодзе «Адчайнага», пасьля чаго рэжысэры маюць цесныя зносіны і ўдзельнічаюць у сумесных праектах (у якасьці сарэжысэраў у «Чатырох пакоях» і праекце «Грайндгаўс»). У іх склаліся своеасаблівыя адносіны. Так, Тарантына заплаціў як кампазытару «Забіць Біла» Радрыгезу $1, але Робэрт таксама адрозьніўся і заплаціў Таранціна як запрошанаму рэжысэру ў «Горадзе грахоў» таксама $1, ды яшчэ паабяцаў, што ў наступны раз («Горад грахоў 2» анансаваны на 2009 год) усё будзе ўжо па-сур’ёзнаму і ён заплаціць Квэнціну $2. Цяпер Робэрт жыве ў Остыне, штат Тэхас і працягвае здымаць фільмы. У сваіх фільмах ён нараўне з тым, што здымае невядомых актораў, такіх як Том Савіні, Майкл Паркс, Крыстас, і нават сваіх сваякоў, задзейнічае такіх мэтраў як Брус Ўіліс, Сыльвэстэр Сталонэ, Мікі Рурк, Джоні Дэп, Джордж Клуні, Антоніё Бандэрас, Сальма Гаек і іншых.

Сям'я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Робэрт Радрыгез рана ажаніўся на Элізабэт Авэлан, таксама з шматдзетнай сям’і. Ад шматлікіх праектаў прыйшлося адмовіцца з-за асабістага жыцьця. У Робэрта і Элізабэт пяцёра дзяцей.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ IMDb (анг.) — 1990.