Робэрт Фішэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бобі Фішэр
Бобі Фішэр у Ляйпцыгу (1960)
Бобі Фішэр у Ляйпцыгу (1960)
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяРобэрт Джэймз Фішэр
Robert James Fischer
Нарадзіўся9 сакавіка 1943
Сьцяг ЗША Чыкага
Памёр17 студзеня 2008
Сьцяг Ісьляндыі Рэйк’явік
ГрамадзянстваЗША ЗША
Ісьляндыя Ісьляндыя
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяшахматы
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Фішэр.

Ро́бэрт (Бо́бі) Джэймз Фі́шэр (па-ангельску: Robert James "Bobby" Fischer; 9 сакавіка 1943, Чыкага, ЗША — 17 студзеня 2008, Рэйк’явік, Ісьляндыя) — адзін з самых яскравых і выбітных шахматыстаў сваёй эпохі. Адзінаццаты чэмпіён сьвету па шахматах (19721975), адзіны шахіст Захаду, які перапыніў гегемонію савецкіх гульцоў у пэрыяд ад Другой сусьветнай вайны да 1991 року. 8-разовы чэмпіён ЗША.

Спартовыя дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рок Спаборніцтва Вынік
1961 матч з Самуэлем Рашэўскім +2 =7 -2[a]
1962 Стакгольм (міжзанальны турнір) 1 месца (+13 =9 -0)
1967 Сус (міжзанальны турнір) +7 =3 -0[b]
1970 Буэнас-Айрэс 1 месца (+13 =4 -0)
1970 Пальма-дэ-Мальёрка (міжзанальны турнір) 1 месца (+15 =7 -1)
1971 Ванкувэр, чвэрцьфінальны матч прэтэндэнтаў супраць Марка Тайманава перамога (+6 =0 -0)
1971 Дэнвер, паўфінальны матч прэтэндэнтаў супраць Бэнта Ларсэна перамога (+6 =0 -0)
1971 Буэнас-Айрэс, фінальны матч прэтэндэнтаў супраць Тыграна Петрасяна перамога (+5 =3 -1)
1972 Рэйк’явік, матч на першынство сьвету з Барысам Спаскім чэмпіёнства (+7 =11 -3)

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пры нічыйным ліку Фішэр адмовіўся працягваць барацьбу, пераможцам быў абвешчаны Рашэўскі.
  2. ^ Выбыў з турніру, знаходзячыся на першым месцы з 8,5 з 10 пунктаў, з-за спрэчак з арганізатарамі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]