Рок-музыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рок
Стылістычнае паходжаньне рок-н-рол, урэшце блюз (з большага джамп-блюз Чыкага-блюз), кантры, рытм-энд-блюз
Паходжаньне позьнія 1940-я, ЗША
Тыповыя інструмэнты гітара, бас, бубны, таксама часта клявіятура
Папулярнасьць пасьля 1950-х сусьветна вельмі папулярна
Вытворныя формы альтэрнатыўны рок, мэтал, пост-рок, панк-рок

Рок, рок-музыка (па-ангельску: Rock) — абагульняючая назва шэрагу напрамкаў папулярнай музыкі другой паловы стагодзьдзя, што паходзяць ад рок-н-ролу ды рытм-энд-блюзу. Тэрмін Rock відавочна ёсьць скарачэньнем ад Rock’n’roll і даслоўна перакладаецца як «хістаць(ца); трэсьці(ся)». Таксама «рокам» называюць свайго роду спосаб жыцьця некаторых прыхільнікаў рок-музыкі, што перарос у субкультуру.

Рок-музыка мае вялікую колькасьць напрамкаў: ад танцавальнага рок-н-ролу да мэталу. Зьмест песень вар’юецца ад лёгкага і нязмушанага да змрочнага, глыбокага і філязофскага. Часта рок-музыка супрацьстаўляецца поп-музыцы (т. зв. «папсы»), хоць выразнай мяжі паміж паняцьцямі «рок» і «поп» не існуе, і нямала музычных зьяваў балансуюць на грані між імі.

Асноўныя цэнтры разьвіцьця рок-музыкі — Заходняя Эўропа (асабліва Вялікабрытанія) і ЗША, у выніку чаго большасьць тэкстаў песень напісана ангельскай мовай. Адылі, хоць, як правіла, і зь нейкім спазьненьнем, нацыянальная рок-музыка зьявілася практычна ва ўсіх краінах. Беларуская рок-музыка зьявілася за часамі СССР у сярэдзіне 1960-х гадоў.

Тэрмін «рок-музыка» дужа расплывісты й яго мяжы вельмі цяжка вызначыць. Калі-некалі яго выкарыстоўваюць для апісаньня досыць малазьвязаных напрамкаў, такіх як соўл ды гэві-мэтал. Прыналежнасьць некаторых стылей музыкі да рок-музыкі аспрэчваецца. Пры вызначэньні прыналежнасьці таго ці іншага напрамку да рок-культуры, карыстаюцца сацыяльным ды музычным фактарамі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Рок-музыкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў