Рона (дэпартамэнт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рона
Rhône
Агульныя зьвесткі
Краіна Францыя
Рэгіён Авэрнь — Рона-Альпы
Статус Дэпартамэнт
Прэфэктура Ліён (часова)
Супрэфэктуры Вільфранш-сюр-Сон
Дата ўтварэньня 12 жніўня 1793
Насельніцтва (2012) 471 026[1]
Шчыльнасьць 173 чал./км²
Плошча 2 715 км²
Нумар дэпартамэнту 69D
Колькасьць акругаў 1
Колькасьць кантонаў 13
Колькасьць камунаў 228
Дэпартамэнт на мапе Францыі
Рона на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +1
Летні час +2
Код ISO 3166-2 FR-69
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Рона (па-француску: Rhône) — дэпартамэнт на паўднёвым усходзе Францыі, адзін з дэпартамэнтаў рэгіёну Авэрнь — Рона-Альпы (да 1 студзеня 2016 у складзе рэгіёну Рона-Альпы). Парадкавы нумар 69D. Адміністрацыйны цэнтар — Ліён (у склад дэпартамэнту не ўваходзіць). Насельніцтва 471 026 чалавек (2012).

Дэпартамэнт уключае 1 акругу, 13 кантонаў і 228 камунаў.

Першапачаткова дэпартамэнт Рона быў утвораны ў 1793 пасьля падзелу на дзьве часткі дэпартамэнту Рона і Люара. 1 студзеня 2015 59 камунаў г.зв. Вялікага Ліёну былі вылучаныя са складу дэпартамэнту Рона і ўтварылі новую асобую адміністрацыйную адзінку — Ліёнская мэтраполія. Па стане на кастрычнік 2015 Ліён пакуль застаецца таксама і адміністрацыйным цэнтрам «новай» Роны.


Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рона (дэпартамэнт)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]