Рон Вляар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рон Вляар
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 лютага 1985(1985-02-16)[1][2][3] (39 гадоў)
Рост 189 см
Вага 82 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2006
2006—2012
2012—2015
2015—2021
АЗ
Фэеноорд
Астан Віла
АЗ
10 (0)
136 (8)
79 (2)
91 (5)
Зборныя
2005—2014 Нідэрлянды 32 (1)

Рон Вляар (па-нідэрляндзку: Ron Vlaar; нарадзіўся 16 лютага 1985 году, Гэнсбрук, Нідэрлянды) — былы нідэрляндзкі футбаліст, абаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рон займаўся ў футбольных школах шэрагу невялічкіх клюбаў. У 1996 годзе ён далучыўся да акадэміі АЗ. Нечаканы дэбют гульца за асноўную каманду адбыўся ў сэзоне 2004—2005 гадоў, калі праз траўмы шэрагу футбалістаў, маладому абаронцы было даверана месца ў складзе. У наступным Вляар атрымліваў няшмат гульнявога часу, аднак лічыўся адным з пэрспэктыўных футбалістаў.

28 сьнежня 2005 году Рон падпісаў кантракт з клюбам «Фэеноорд» на 3,5 году[4]. У новым клюбе абаронца хутка стаў гульцом асноўнага складу, дэбютаваўшы 15 студзеня 2006 году ў матчы супраць «Вітэсу» (0:1)[5].

1 жніўня 2012 году Вляар далучыўся да складу ангельскай «Астан Вілы», падпісаўшы з клюбам трохгадовую дамову[6].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у зборнай Нідэрляндаў 8 кастрычніка 2005 году ў матчы супраць зборнай Чэхіі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Фэеноорд»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Ron Vlaar // FBref.com (мн.)
  2. ^ а б в RON VLAAR // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Ron Vlaar // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967.
  4. ^ Feyenoord contracteert Ron Vlaar. Feyenoord.
  5. ^ Vitesse – Feyenoord: 0–1. Feyenoord.
  6. ^ Vlaar aims to follow in the footsteps of Laursen and McGrath. Aston Villa F.C.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]