Руаль Амундсэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Руаль Амундсэн
нарв. Roald Amundsen
Фатаздымак з кнігі 1908 году
Род дзейнасьці падарожнік, дасьледчык
Дата нараджэньня 16 ліпеня 1872
Месца нараджэньня Бург, Нарвэгія
Дата сьмерці невядома
Месца сьмерці
Прычына сьмерці авіяцыйнае здарэньне[d][1]
Месца пахаваньня
Грамадзянства Нарвэгія
Занятак падарожнік-дасьледнік, пісьменьнік, марак, дасьледнік, палярны даследчык, лётчык, падарожнік, naval aviator
Навуковая сфэра дасьледаваньне[d] і polar exploration[d]
Бацька Енс Амундсэн
Маці Ганна Сальквіст
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Руаль Амундсэн (па-нарвэску: Roald Engelbregt Gravning Amundsen; 16 ліпеня 1872, Бург, Нарвэгія — каля 18 чэрвеня 1928, невядома) — нарвэскі палярны падарожнік і дасьледчык. 17 чэрвеня 1903 году на судне «Ёа» Амундсэн адправіўся ў Арктыку. Арганізаваўшы базу ў бухце Ёа, ён распачаў паходы на санях да Паўночнага геамагнітнага полюса і вызначыў ягонае разьмяшчэньне, а таксама прайшоў уздоўж берагоў вострава Вікторыя. Затым праплыў на «Ёа» праз праліў Сымпсана, знайшоў Паўночна-заходні марскі шлях і ў 1906 годзе дасягнуў Сан-Францыска. Адзіны, хто прайшоў на судне і Паўночна-ўсходнім (уздоўж берагоў Сібіры), і Паўночна-заходнім марскім шляхам (па пратоках Канадзкага архіпэлягу). Першым дасягнуў Паўднёвага полюсу 14 сьнежня 1911 году. Загінуў, выляцеўшы на дапамогу экспэдыцыі Умбэрта Нобіле.

У гонар падарожніка названыя мора, гара і амэрыканская навуковая станцыя Амундсэн-Скот у Антарктыдзе, затока і катлавіна ў Паўночным Ледавітым акіяне, месяцовы кратэр.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходжаньне і сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Генэалёгію роду Амундсэна можна прасачыць з XVII стагодзьдзя: яго продкі былі сяляне з востраву Асмалёй на мяжы Нарвэгіі і Швэцыі. Прадзед Руаля змог набыць зямлю на мацерыку пад Шэбэргам. Дзед Руаля быў першым у родзе, хто насіў прозьвішча Амундсэн, бацька Руаля — Енс Амундсэн (1820—1886) — быў чацьвёртым з 12 дзяцей. Браты Амундсэны, займаючыся марскім гандлем, валодалі агульнай сядзібай у Бургу, недалёка ад Сарпсборгу, дзе рака Глёма ўпадала ў Скагерак. Да 1880-х гадоў у валоданьні сям’і было 20 ветразьнікаў і параход, мелася нават уласная суднавэрф[2][3].

Дом у Бургу, дзе нарадзіўся Руаль Амундсэн. Фота 2011 году.

Енс Амундсэн стаў заможным падчас Крымскай вайны, пастаўляючы брытанскім і францускім войскам збожжа і салому; яго ветразьнік «Фэнікс» падчас аблогі Севастопалю (1854—1855) выкарыстоўваўся для разьмяшчэньня ангельскіх афіцэраў[4]. У 1866 годзе ён зьдзейсьніў рэйс з Кітая на Кубу, даставіўшы на цукровыя плянтацыі рабочую сілу — 300 кітайскіх кулі. Пра яго характар сьведчыць наступны эпізод: падчас плаваньня кулі ўзбунтаваліся, але ўсё скончылася тым, што Амундсэн прымусіў іх павесіць завадатара[5].

У 1863 годзе ва ўзросьце 43 гадоў ён ажаніўся з дачкой мытнага чыноўніка Ганнай Гэнрыке Густавай Сальквіст. У сям’і было чацьвёра дзяцей — усе сыны:

  1. Енс Уле Антоні (сямейная мянушка «Тоні»), нарадзіўся ў студзені 1866 году ў моры падчас бунту кітайскіх кулі. Рана праявіў прадпрымальніцкія здольнасьці, займаўся таксама вынаходніцтвам: распрацаваў уласныя тэхналёгіі вытворчасьці маргарыну і сухога малака.
  2. Густаў Сальквіст, нарадзіўся 7 чэрвеня 1868 году. Атрымаў вайсковую адукацыю, у 1902 годзе даслужыўся да званьня лейтэнанта.
  3. Леон, нарадзіўся 4 верасьня 1870 году. Скончыў камэрцыйную гімназію, з 1892 году жыў у Францыі, дзе заняўся гандлем віном. Да разрыву з Руалем выконваў ролю яго асабістага паверанага ў справах.
  4. Руаль, нарадзіўся 16 ліпеня 1872 году[5].

Спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзякуючы шматлікім значным дасягненьням Амундсэна ў палярных дасьледаваньнях, многія месцы ў Арктыцы і Антарктыцы названы ягоным імём. Паўднёваполюсная станцыя Амундсэна-Скота, якая кіруецца Антарктычнай праграмай ЗША, была сумесна названая ў гонар Амундсэна і ягонага брытанскага суперніка Робэрта Фалкона Скота[6]. Імём дасьледніка названы кратэр Амундсэна на Месяцы. Гэтае месца разглядаецца НАСА як патэнцыйнае месца пасадкі месяцовага апарата «Артэміда-3»[7].

Савецка-італьянскі фільм 1969 году «Чырвоны намёт» распавядае пра экспэдыцыю і зьнікненьне Амундсэна. Галоўную ролю ў ім выконвае Шон Конэры[8]. Кніга Роланда Гантфарда «Скот і Амундсэн» была экранізаваная ў сэрыяле «Апошняе месца на Зямлі». Ён выйшаў у этэр у 1985 годзе, а ролю дасьледніка выканаў актор Свэрэ Анкер Усдаль[9]. 15 лютага 2019 году сьвет пабачыў біяграфічны нарвэскі фільм пад назвай «Амундсэн» рэжысэра Эспэна Сандбэрга[10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Буманн-Ларсен Т., Амундсен. — Молодая гвардия, 2005.
  • Huntford R, The Last Place on Earth. Scott and Amundsen's Race to the South Pole. — The Modern Library, 1999.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]