Руанскі сабор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Руанскі сабор

Руанскі сабор (па-француску: Cathédrale Notre-Dame de Rouen; Сабор Руанскай Божай Маці) — гатычны сабор у горадзе Руан. Катэдральны сабор арцыбіскупа Руану і Нармандыі. Аднесены да ліку помнікаў нацыянальнай спадчыны Францыі. З 1876 па 1880 год быў самым высокім будынкам сьвету (151 мэтар), саступіўшы гэты тытул Кёльнскаму сабору.