Руапэху

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Руапэху
Вулькан Руапэху
Вулькан Руапэху
Вышыня 2797 м
Краіна Новая Зэляндыя
Геаграфічныя каардынаты 39°18′ пд. ш. 175°35′ у. д. / 39.3° пд. ш. 175.583° у. д. / -39.3; 175.583Каардынаты: 39°18′ пд. ш. 175°35′ у. д. / 39.3° пд. ш. 175.583° у. д. / -39.3; 175.583
Тып Стратавулькан
Першае пакарэньне 1879, Бэтхем і Максвэл
Апошняе вывяржэньне 1997
Руапэху на мапе Новай Зэляндыі
Руапэху
Руапэху
Руапэху

Руапеху (маары: Ruapehu, грымучая прорва) — самы высокі вулькан на Паўночным востраве Новай Зэляндыі. Вышыня — 2797 мэтраў, знаходзіцца на Цэнтральным плято вострава і зьяўляецца часткай Нацыянальнага парка Тангарыра.

Схілы Руапэху пакрываюць сем невялікіх ледавікоў, даўжыня найбольшага зь іх, Вакапаха, дасягае 1,6 км[1]. У кратэры вулькана знаходзіцца кратэравае возера, якое ў 1996 годзе пасьля апошняга значнага вывяржэньня зышло ў даліну селявым патокам (lahar). Пасьля гэтага возера пачало няспынна зноў запаўняцца вадой, а ў кастрычніку 2003 году яго запаўненьне дасягнула 81%. Было падлічана, што пры адсутнасьці вывяржэньня, возера перапоўніцца вадой і ў 20042005 годзе зноў сыдзе ў даліну селявым патокам.

У апошнія дзесяцігодзьдзі Руапэху праяўляе самую высокую вульканічную актыўнасьць у параўнаньні з трыма іншымі суседнімі вульканамі нацыянальнага парка: Нгарухое і Тангарыра. Самым цяжкім вынікам вульканінай актыўнасьці Руапэху стала здарэньне 24 сьнежня 1953 году, калі хуткі поезд ВэлінгтанОклэнд быў змыты селянымі патокамі кратэрнага возера ў раку. Пры здарэньні загінуў 151 чалавек.

Апошнія вывяржэньні вулькана адбыліся ў 1861, 1895, 1903, 1945, 1969, 1971, 1975, 1988, верасьні 1995, ліпені 1996 і 1997 гадах. Нягледзячы на тое, што, як адзначалі спэцыялісты, навейшыя вывяржэньні былі самымі моцнымі з часоў засяленьня Новай Зэляндыі белым чалавекам — пакеха, чалавечых ахвяр, выкліканых вывяржэньнем, не назіралася. У новазэляндзкім турызьме спрабавалі нават дзякуючы гэтаму рабіць рэкляму рэгіёну, каб выклікаць зацікаўленасьць рэнтабэльнымі гарналыжнымі курортамі на схілах гары.

На схілах гары знаходзяцца тры з чатырох навазэляндзкіх гарналыжных курортаў Паўночнага вострава:

На схілах Руапэху бярэ свой пачатак Вайката, найдаўжэйшая рака Новай Зэляндыі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Новая Зэляндыя, клімат, http://www.nz-tut.ru/1.html (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Руапэхусховішча мультымэдыйных матэрыялаў