Рубяжэвічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рубяжэвічы
лац. Rubiaževіčy
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Стаўпецкі
Сельсавет: Рубяжэвіцкі
Насельніцтва: 220 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1717
Паштовы індэкс: 222142
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°42′0″ пн. ш. 26°51′0″ у. д. / 53.7° пн. ш. 26.85° у. д. / 53.7; 26.85Каардынаты: 53°42′0″ пн. ш. 26°51′0″ у. д. / 53.7° пн. ш. 26.85° у. д. / 53.7; 26.85
Рубяжэвічы на мапе Беларусі ±
Рубяжэвічы
Рубяжэвічы
Рубяжэвічы
Рубяжэвічы
Рубяжэвічы
Рубяжэвічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Рубяжэ́вічы[1] — вёска ў Беларусі, паміж рэкамі Сулай і Перакульлю. Цэнтар сельсавету Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 220 чалавек. Знаходзяцца за 38 км на паўночны ўсход ад Стоўпцаў, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Койданава; на скрыжаваньні аўтамабільных дарог на Стоўпцы, Івянец, Койданаў.

Рубяжэвічы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваўся нэагатычны касьцёл Сьвятога Язэпа. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Сьвятога Антонія, помнік архітэктуры драўлянага барока, які ў 1972 годзе зруйнавалі савецкія ўлады.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Рубяжэвічы як уладаньне князя В. Вярэйскага датуецца 1483 годам. У 1550 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст перадаў іх Мікалаю Радзівілу. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.

У XVIXVII стагодзьдзях Рубяжэвічы сталі цэнтрам Няўборскіх уладаньняў Радзівілаў. У XVII ст. апошнія фундавалі тут Мікалаеўскую царкву, якой надалі вёску Марозавічы і 60 дзесяцінаў зямлі. У 1652 годзе Багуслаў Радзівіл перадаў Рубяжэвічы ў арэнду Покусам і Аборскім. У 1769 годзе мястэчка перайшло да Рутынскіх і Лопацяў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Рубяжэвічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Менскага павету Менскай губэрні. Мястэчка перайшло ў валоданьне Вітгенштэйнаў. У XVIIIXIX стст. тут праводзіліся вялікія кірмашы. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. На 1909 год у Рубяжэвічах было 144 двары, дзейнічалі царква і 2 сынагогі, будаваўся касьцёл, працавала царкоўна-прыходзкая школа. Увесну 1906 году расейская паліцыя выкрыла ў маёнтку падпольную польскую школу. Настаўнікаў пакаралі[2].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Рубяжэвічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рубяжэвічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. У 1919—1920 гадох Рубяжэвічы знаходзіліся пад часовай польскай адміністрацыяй, у Менскім павеце Менскай акругі Грамадзянскай управы Ўсходніх земляў. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Стаўпецкага павету Наваградзкага ваяводзтва. У 1921—1922 гадох тут на змаганьне з бальшавікамі фармаваліся беларускія вайсковыя аддзелы генэрала С. Булак-Балаховіча.

У 1939 годзе Рубяжэвічы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1999 год тут было 145 двароў, на 2001 год — 143. У 2000-я гады Рубяжэвічы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVII стагодзьдзе: 1650 год — 2 тыс. чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1888 год — 2 тыс. чал.[3]; 1897 год — 1482 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 1102 чал.; 1921 год — 1509 чал.[4]; 1999 год — 923 чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 308 чал.[6]; 2010 год — 220 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Рубяжэвічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Гайдука вуліца Стаўпецкая вуліца[7][8]
Дзяржынская вуліца Койданаўская вуліца
Першамайская вуліца Ракаўская вуліца

З урбананімічнай спадчыны Рубяжэвічаў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі Івянецкая, Зарэчная і Лясная вуліцы.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (1799, драўляны)
  • Сынагога (XVIII ст.)
  • Царква могілкавая (1861—1862)
  • Царква Сьвятога Мікалая (XVII ст.)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 468.
  2. ^ Tarasiuk D. Między nadzieją a niepokojem. — Lublin, 2007. S. 34.
  3. ^ Jelski A. Rubieżewicze // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 878.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  5. ^ Валахановіч А. Рубяжэвічы // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 125.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 425.
  7. ^ Sefer Rubizhevitsh, Derevne ve-ha-seviva [Rubiezewicze and surroundings book] / Ed. D. Shokfish. Tel Aviv, 1968. [1]
  8. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 48.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]