Рудаміна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рудаміна
лац. Rudamina
лет. Rudamina
Касьцёл
Касьцёл
Герб Рудаміны
Першыя згадкі: 1377
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Віленскі
Насельніцтва: 3921 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-13031
Геаграфічныя каардынаты: 54°35′40″ пн. ш. 25°21′0″ у. д. / 54.59444° пн. ш. 25.35° у. д. / 54.59444; 25.35Каардынаты: 54°35′40″ пн. ш. 25°21′0″ у. д. / 54.59444° пн. ш. 25.35° у. д. / 54.59444; 25.35
Рудаміна на мапе Летувы
Рудаміна
Рудаміна
Рудаміна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Рудаміна (лет. Rudamina) — вёска ў Летуве, на рацэ Рудамінцы. Цэнтар староства Віленскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 3921 чалавек. Знаходзіцца за 12 км на поўдзень ад Вільні.

Рудаміна — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны, колішняя рэзыдэнцыя роду Рудамінаў-Дусяцкіх, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятога Мікалая, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII стагодзьдзя, які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім Рудаміна, магчыма, утварыўся ад прозьвішча ўладальнікаў маёнтку Рудамінаў-Дусяцкіх[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Рудаміну датуецца 1377 годам. У 1385 годзе вёска ўвайшла ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1592 годзе ў Рудаміне збудавалі касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Рудаміна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. На 1866 год у мястэчку было 16 будынкаў. У 1877 годзе тут збудавалі царкву-мураўёўку.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Рудаміну занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рудаміна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі мястэчка Летуве.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 281 чал., зь іх 235 каталікоў, 26 праваслаўных і 20 юдэяў; 1881 год — 201 чал.[2]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 3921 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (1909)
  • Могілкі: каталіцкі, старыя праваслаўныя
  • Царква Сьвятога Мікалая (XVIII ст.)
  • Царква Сьвятога Спаса (1877; мураўёўка)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Semaškaitė I. «Lietuvos dvarai». Enciklopedinis žinynas. — Vilnius: «Algimantas», 2010. P. 353.
  2. ^ Krzywicki J. Rudomino // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 944.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]