Ружанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Ружанка
Агульныя зьвесткі
Выток урочышча Ялашоўка
Вусьце Зальвянка
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Берасьцейская вобласьць
Даўжыня 19 км
Плошча басэйну 237 км²
Нахіл воднай паверхні 1,2 ‰

Ружа́нка, Муцьвіца — рака ў Беларусі, правы прыток Зальвянкі (басэйн Нёмана). Цячэ ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Даўжыня 19 км. Плошча вадазбору 237 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2‰.

Асноўны прыток — рака Поплава. На рацэ стаіць мястэчка Ружаны.

Пачынаецца ва ўрочышчы Ялашоўцы за 3,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Верчыцаў, упадае ў Зальвянку на паўднёвым усходзе ад вёскі Запольля. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 11,4 км перад вусьцем. У малаводныя гады ў вытокавай частцы перасыхае. Прымае сьцёк зь невялікіх рэчак і каналаў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1