Румбурак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Румбурак
Rumburak
Жанр казка
Рэжысэр Вацлаў Ворлічак
Сцэнарыст Вацлаў Ворлічак
Мілаш Мацоўрак
У ролях
Кампазытар Ангела Міхайлаў
Апэратар Эміль Сіратэк
Мантаж Міраслаў Гаек
Вытворчасьць
Дата выхаду 1 ліпеня 1985
Працягласьць 90 хв.
Краіна Чэхаславаччына Чэхаславаччына
Мова чэская
Папярэдні Арабэля
Наступны Вяртаньне Арабэлі
Старонка на IMDb

«Румбура́к» (па-чэску: Rumburak) — чэхаславацкі фільм, сьфільмаваны ў 1984 року рэжысэрам Вацлавам Ворлічкам паводле супольнага сцэнару зь Мілашам Мацоўракам.

Фільм распавядае пра далейшы лёс чарадзея другой катэгорыі Румбурака, пакінутага ў канцы сэрыялу «Арабэля» ў сьвеце людзей у пакараньне за свае правіны. У галоўнай ролі здымаўся Іржы Лабус. Іншыя героі папярэдняга сэрыялу ў фільме не прысутнічаюць[a].

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Румбурак, які застаўся абсалютна самотны ў сьвеце людзей, забыў чароўную формулу для вяртаньня дахаты. Удзень ён ператвараецца ў крумкача, а ўночы вяртаецца ў чалавечае аблічча. Ён закахаўся ў зграбную фігурыстку Геленку Траянаву. Аднак на ягоным шляху паўстае небясьпечны супраціўнік — інжынэр Захарыяш, які зьяўляецца зацятым ворагам жывёльнага сьвету. У ход ізноў ідзе чараўніцтва…

Акторы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У фільме здымаўся Антанін Едлічка (настаўнік Адам), аднак у эпізадычнай ролі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]