Румынскі атэнэўм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
славутасьць
Румынскі атэнэўм
рум. Ateneul Român
Краіна Румынія
Месцазнаходжаньне Бухарэст
Каардынаты 44°26′29″ пн. ш. 26°05′50″ у. д. / 44.44139° пн. ш. 26.09722° у. д. / 44.44139; 26.09722Каардынаты: 44°26′29″ пн. ш. 26°05′50″ у. д. / 44.44139° пн. ш. 26.09722° у. д. / 44.44139; 26.09722
Архітэктурны стыль нэаклясыцызм
Аўтар праекту Альбэр Галярон
Першае згадваньне 1888
Дата заснаваньня 1888
Статус гістарычны помнік[d][1] і Знак Еўрапейскай спадчыны[d][2]
Сайт fge.org.ro (рум.)
Румынскі атэнэўм на мапе Румыніі
Румынскі атэнэўм
Румынскі атэнэўм
Румынскі атэнэўм
Румынскі атэнэўм на Вікісховішчы

Румынскі атэнэўм (па-румынску: Ateneul Român) — канцэртная заля ў цэнтры Бухарэсту (Румынія). Адзін з галоўных арыентыраў румынскай сталіцы. Цяпер — галоўная канцэртная заля гораду, месца правядзеньня штогадовага міжнароднага музычнага фэсту. З 1889 г. — галоўная канцэртная пляцоўка Бухарэсцкага філярманічнага аркестру.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1865 годзе шэраг румынскіх дзеячаў культуры і навукі заснаваў румынскае культурнае таварыства Атэнэўм (Atheneum). З мэтай служэньня мастацтву і навуцы, у 1888 годзе ў Бухарэсьце быў адкрыты румынскі Атэнэўм.

Будынак быў пабудаваны паводле праекту францускага архітэктару Альбэра Галярона, на сродкі знатнага валаскага баярскага роду — Вакарэску і ўрачыста адкрыты ў 1888 годзе, хоць працы па яго аздабленьні працягваліся да 1897 г. Частка сродкаў на будаўніцтва была атрымана па адкрытай падпісцы на працягу 28 гадоў. У Румыніі да гэтага часу памятаюць заклік: «Ахвяруйце адзін лей на Атэнэўм!».

Пасьля распаду Аўстра-Вугоршчыны, 29 сьнежня 1919 г., Атэнэўм быў месцам правядзеньня канфэрэнцыі вядучых румынскіх дзеячаў, тых, хто прагаласаваў за ратыфікацыю дагавору аб далучэньні Бэсарабіі, Трансыльваніі і Букавіны да Каралеўства Румынія, у гэтак званую Вялікую Румынію.

Будынак Атэнэўму[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Багата ўпрыгожаны, купалападобны, круглы па форме будынак, нэаклясычнага стылю, з элемэнтамі рамантызму. Перад будынкам знаходзіцца невялікі парк з помнікам румынскаму паэту Міхаю Эмінэску.

Унутры, на першым паверсе разьмешчана вялікая канфэрэнц-заля, вышэй — глядзельная заля на 600 месцаў у партэры і 52 — у ложах.

Унутраную частку круглай сьцяны канцэртнай залі 75 м у даўжыню і 3 м у шырыню ўпрыгожвае фрэска мастака Костына Пэтрэску, якая паказвае найбольш важныя моманты румынскай гісторыі, пачынаючы з заваёвы Дакіі рымскім імпэратарам Траянам і заканчваючы ўзьнікненьнем Вялікай Румыніі ў 1918 годзе.

У 1992 годзе былі праведзены рэстаўрацыйныя работы, сродкі на якія былі выдзелены ў роўных долях урадам Румыніі і Рада Эўрапейскага банку разьвіцьця.

Румынскі атэнэўм сёньня зьяўляецца сымбалем румынскай культуры. У 2007 годзе будынак быў унесены ў Сьпіс эўрапейскай спадчыны.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]