Русь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Русь — першапачаткова так называлі краіну, дзе жылі ўсходнія славяне. Ад канца IX стагодзьдзя ў выніку пераносу сталіцы з Ладагі ў Кіеў882 годзе князем Алегам) гісторыкі даюць ёй назву Кіеўская Русь.

Фармаваньне дзяржавы Русь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самая раньняя крыніца, «Аповесьць мінулых часоў», паведамляе, што пасьля канфліктаў паміж аб’яднаным паўночным народам, да якога адносіліся славянскія плямёны славены (ільменскія славяне) й крывічы, а таксама й фіна-вугорскія плямёны чудзь й весь, яны зьвярнуліся за дапамогай да варагаў.

Па Іпацьеўскім летапісе, вараг Рурык сеў правіць у Ладазе, і толькі пасьля сьмерці братоў пабудаваў Ноўгарад і пераехаў туды. Гэта пацьвярджае й археалягічны пошук. У той час, калі існаваньне Ладагі адзначаецца да сярэдзіны VIII стагодзьдзя, у самім Ноўгарадзе ня знойдзена будынкаў старэй сярэдзіны X стагодзьдзя. Але пацьверджана месца знаходжаньня княскай рэзыдэнцыі, паўсталай нават раней за Ноўгарад.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]