Руховічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Руховічы
трансьліт. Ruchovičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Кобрынскі
Сельсавет: Дзівінскі
Насельніцтва: 180 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1642
Паштовы індэкс: 225875
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°4′59.7″ пн. ш. 24°26′10.0″ у. д. / 52.08325° пн. ш. 24.436111° у. д. / 52.08325; 24.436111Каардынаты: 52°4′59.7″ пн. ш. 24°26′10.0″ у. д. / 52.08325° пн. ш. 24.436111° у. д. / 52.08325; 24.436111
Руховічы на мапе Беларусі ±
Руховічы
Руховічы
Руховічы
Руховічы
Руховічы
Руховічы

Рухо́вічы[1] (таксама — Рухаві́чы[1], Рухо́вічэ[1]) — вёска ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Руховічы ўваходзяць у склад Дзівінскага сельсавету. За 14 км на паўднёвы ўсход ад гораду і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 59 км ад Берасьця. На аўтадарозе Кобрынь — Дзівін.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1563 годзе Руховічы — сяло ў Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 11 валок зямлі. У 1597 годзе сяло Сялецкага войтаўства той жа эканоміі. У 1747 годзе Руховічы — маёнтак у Кобрынскім ключы аднайменнай эканоміі, межаваў з маёнткам Луцкага езуіцкага калегіюму Балоты. Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 году ў Гарадзенскай губэрні. Вёска Руховічы пазначана на мапе 1886 году. У 1897 годзе вёска ў Блоцкай (Балоцкай) воласьці, 59 двароў 395 жыхароў, 1649 дзесяцін зямлі (на 1890), працавала хлебазапасная крама. У 1905 годзе — 512 жыхароў. У 1911 годзе — 446 жыхароў. З 1921 году ў складзе Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, у вёсцы налічвалася 77 дамоў, 398 жыхароў. У 1930-я гады мелася школа. З 1939 году ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 году ў Дзівінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12 кастрычніка 1940 году да 30 кастрычніка 1959 году ў Хабовіцкім сельсавеце, з 8 жніўня 1959 году ў Кобрынскім раёне. У 1940 годзе вёска, 106 двароў, 452 жыхары, дзейнічала пачатковая школа. У Вялікую Айчынную вайну акупавана нямецкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 году да ліпеня 1944 году. У 1950 годзе 35 гаспадарак аб’ядналіся ў калгас імя Жданава (старшыня Ю. Лазарчук). Паводле перапісу 1959 году Руховічы налічвалі 314 жыхароў, у 1970 годзе — 451 жыхара (на тэрыторыі Кіселявецкага сельсавету). У 1999 годзе ў вёсцы налічвалася 96 гаспадарак, 225 жыхароў, у складзе калгасу імя Кутузава (з 2004 году СВК «Кутузаўскі»; цэнтар — вёска Хабовічы). Ёсьць крама, клюб.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 180 чалавек
  • 2005 год — 80 гаспадарак, 198 жыхароў
  • 1999 год — 231 чалавек

Выхадцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Руховічах нарадзіўся і жыў мясцовы паэт Васіль Лазарчук (1912—1996).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 187

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]