Рыбалы (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыбалы
польск. Ryboły
Рыбалы
Былая назва: Антоны, Антановічы
Мясцовая назва: Ryboły
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Заблудаў
Насельніцтва: 436 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 16-060
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 52°56′0″ пн. ш. 23°16′0″ у. д. / 52.93333° пн. ш. 23.26667° у. д. / 52.93333; 23.26667Каардынаты: 52°56′0″ пн. ш. 23°16′0″ у. д. / 52.93333° пн. ш. 23.26667° у. д. / 52.93333; 23.26667
Рыбалы на мапе Польшчы
Рыбалы
Рыбалы
Рыбалы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ры́балы (па-польску: Ryboły, па-падляску: Rýboły[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Заблудаў.

Празь вёску праходзіць краёвая дарога 19. З 2009 г. па ініцыятыве а. Рыгора Сасны ў вёсцы быў заснаваны Музэй матарыяльнай культуры «Бацькаўшчына».

Царква сьвсьв. Казьмы і Дзяміяна (1879 г.)

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьвсьв. Казьмы й Дзяміяна на месцы).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска была заснаваная праўдападобна пад канец 15 стагодзьдзя над ракой Нарвай і была прыпісаная да бельскага замку. Жыхары працавалі на зямлі і займаліся рыбалоўляй. У палове 16 ст. дла Рыбалаў была праведзеная валочная памера, у выніку якой вёска з 80 гаспадарамі перамясьцілася на 3 кілямэтры ад ракі Нараў у паўночным кірунку. Вёска празь нейкі час называлася Анатановічы або Антоны ад імя чалавека, які праводзіў валочную памеру. Вядома, што ў гэты час у Рыбалах была царква, якая атрымала дзьве валокі зямлі. Вёска была часткова зьнішчаная ў час швэдзкай вайны паловы 17 ст., а пасьля ў вайны пачатку 18 ст. У першай палове 18 ст. на поўнач ад Рыбалаў быў заснаваны Янам Клемэнсам Браніцкім, тагачасным старастам бельскім, фальварак. Не была ў ім пабудаваная сядзіба, але з 1739 г. праводзіліся вялікія ярмаркі. Арандатарам фальварку ў 1752—1759 гадах быў Адам Зялінскі. Пасьля пажару ў 1759 г. фальварак ня быў адбудаваны. У 1777 г. у вёсцы пражывалі 47 мужыцкія сям’і і сям’я войта Гарадэцкага. У вынкі падрыхтоўкі да скасаваньня царкоўнай уніі ў 1835 г. да рыбалаўскага прыходу была далучаная царква ў Кажанах. У 1839 г. усе жыхары Рыбалаў разам з а. Львом Маркевічам перайшлі ў праваслаўе. Празь нядоўгі час — у 1845 г. — рэактывавалася парафіяльная школа (першая дзейнічала яшчэ ў 1784 г.). У 1873 г. парафіяне разабралі старую царкву і з гэтага году па 1879 трывала пабудова сёньняшняй парафіяльнай царквы. З часткі старой драўлянай царквы была таксама пабудаваная могілкавая царква сьв. Юрыя. У 1915 г. большасьць жыхароў падалася ў бежанства ў Расею (вярталіся да 1922 г.), а палова вёскі была спаленая казакамі.[3].

Царква сьв. Юрыя (1874 г.)

У міжваенны пэрыяд Козьлікі прыналежалі да гміны Нараў Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 412 жыхароў (410 праваслаўных і 2 юдаісты, усе беларусы)[4]. Паводле парафіяльных хронікаў у 1942 г. у Рыбалах пражывалі ўжо 973 чалавекі. У выніку пасьляваенных выездаў беларусаў з Польшчы ў Савецкі Саюз Рыбалы пакінулі 19 сем’яў[3]. У 70-я гады 20 ст. пражывала тут каля 700 чалавек[2]. У 1982 г. быў тут заснаваны вядомы сярод беларусаў Беласточчыны гурт «Хлопцы-рыбалоўцы»[5]. З 1987 г. да 6 студзеня 2016 г. настаяцелям у царкве быў а. Рыгор Сасна(be), гісторык праваслаўнай царквы і беларусазнавец[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 7 жніўня 2015 г.
  2. ^ а б Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 1, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 50 Праверана 7 жніўня 2015 г.
  3. ^ а б Grzegorz Sosna, Doroteusz Fionik Parafia Ryboły (пол.) Bielsk Podlaski–Ryboły–Białystok 1999. Białoruskie Towarzystwo Historyczne. Праверана 7 жніўня 2015 г.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 17 (пол.) Праверана 7 жніўня 2015 г.
  5. ^ Ганна Кандрацюк (15 снежня 2002 г.) „Хлопцам-рыбалоўцам” — 20 Ніва Праверана 7 жніўня 2015 г.
  6. ^ Падляшша развіталася з айцом Рыгорам Сасной Беларускае Радыё Рацыя Праверана 9 студзеня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рыбалы (Падляскае ваяводзтва)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў