Долы Яр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Рывэндэл»)
Долы Яр

Выява Долага Яру з кніжкі «Хобіт»
Стваральнік Эльранд
Істотныя асобы Эльранд, Арвэн, Эладан, Эльрохір

До́лы Яр ці Рывэндэл (па-ангельску: Rivendell), эльфійская назва Імладрыс — згодна зь легендарыюмам Толкіна, схаваны прытулак Эльранда, створаны ім у Эрыядоры ў 1697 годзе Другой эпохі дзеля абароны ад Саўрона. Гэтае месца знаходзілася ў глыбокай даліне ля заходняга падножжа Туманных гор і заставалася схаваным дзякуючы пярсьцёнку Эльранда да заканчэньня вайны Пярсьцёнка. Пасьля зьнішчэньня пярсьцёнка ўсеўладзьдзя сіла Эльрандавага пярсьцёнка вычарпалася, і ён сплыў за Мора, аднак Долы Яр нейкі час заставаўся пад уладай ягоных сыноў Эладана й Эльрохіра. Згодна з «Уладаром Пярсьцёнкаў» менавіта ў Долым Яры быў сфармаваны Зьвяз Пярсьцёнка. Назва Імладрыс зьяўляецца найменьнем месца на эльфійскай мове сындарын.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]