Рывэр Плэйт Буэнас-Айрэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рывэр Плэйт
Поўная назва Club Atlético River Plate
Заснаваны 25 траўня 1901
Горад Буэнас-Айрэс, Аргентына
Стадыён Манумэнталь
Умяшчальнасьць: 66 266
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прафэсійная футбольная ліга
 · 2023 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
cariverplate.com.ar (гішп.)​ (анг.)

«Ры́вэр Плэйт» (па-гішпанску: Club Atlético River Plate) — аргентынскі футбольны клюб з гораду Буэнас-Айрэсу, гуляе ў Прафэсійнай футбольнай лізе. Адзін з самых тытуляваных і папулярных футбольных клюбаў краіны. Пры гэтым «Рывэр» зьяўляецца пераможцам Кубка Лібэртадорэс і Міжкантынэнтальнага кубка.

У 2010 годзе Міжнародная фэдэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі разьмясьціла «Рывэр Плэйт» на дзявятым месцы ў рэйтынгу найлепшых камандаў сьвету 1990-х і 2000-х гадоў. Пры гэтым клюб заняў першы радок сярод клюбаў Паўночнай і Паўднёвай Амэрыкаў[1].

Клюб быў афіцыйна заснаваны ў 1901 годзе і атрымаў сваю назву ад ангельскага прамаўленьня мясцовай ракі Рыё-дэ-ля-Плята. «Рывэр Плэйт» мае сталае суперніцтва з «Бока Хуніёрс», матчы паміж імі добра вядомыя як Супэрклясыка. Гэтае супрацьстаяньне зьяўляецца адным з самых падаграваным у спорце ня толькі Аргентыны, але і сусьветнага футболу.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чэмпіён Аргентыны: 38
    • 1920, 1932, 1936, 1936, 1937, 1941, 1942, 1945, 1947, 1952
    • 1953, 1955, 1956, 1957, 1975(М), 1975(Н), 1977(М), 1979(М), 1979(Н), 1980(М)
    • 1981(Н), 1986, 1990, 1991(А), 1993(А), 1994(А), 1996(А), 1997(А), 1997(К), 1999(А)
    • 2000(К), 2002(К), 2003(К), 2004(К), 2008(К), 2014(Ф), 2021, 2023

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Аргентыны Бр Франка Армані (капітан) 1986
2 Сьцяг Уругваю Аб Сэбастыян Басэльлі 2003
3 Сьцяг Аргентыны Аб Раміра Фунэс Моры 1991
4 Сьцяг Італіі ПА Нікаляс Фансэка 1998
5 Сьцяг Аргентыны ПА Матыяс Кранэвітэр 1993
6 Сьцяг Парагваю Аб Эктар Мартынэс 1998
8 Сьцяг Аргентыны ПА Агустын Палявэсына 1996
9 Сьцяг Калюмбіі Нап Мігель Борха 1993
10 Сьцяг Аргентыны ПА Мануэль Лянсыні 1993
11 Сьцяг Аргентыны Нап Факунда Калідыё 2000
13 Сьцяг Аргентыны Аб Энса Дыяс 1995
14 Сьцяг Аргентыны Аб Леандра Гансалес Пірэс 1992
15 Сьцяг Аргентыны Аб Марсэлё Эрэра 1998
17 Сьцяг Чылі Аб Паўлё Дыяс 1994
18 Сьцяг Аргентыны ПА Піці Мартынэс 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Аргентыны ПА Кляўдыё Эчэвэры (ар. Ман. Сіці) 2006
20 Сьцяг Аргентыны Аб Мільтан Каска 1988
21 Сьцяг Аргентыны ПА Эсэк’ель Барка 1999
23 Сьцяг Аргентыны ПА Радрыга Вільягра 2001
26 Сьцяг Аргентыны ПА Нача Фэрнандэс 1990
27 Сьцяг Уругваю Аб Агустын Сант-Ана 1997
29 Сьцяг Аргентыны ПА Радрыга Альендра 1991
30 Сьцяг Аргентыны ПА Франка Мастантуона 2007
31 Сьцяг Аргентыны ПА Сант’яга Сымон 2002
32 Сьцяг Аргентыны Нап Агустын Рубэрта 2006
33 Сьцяг Аргентыны Бр Эсэк’ель Сэнтурыён 1997
36 Сьцяг Аргентыны Нап Паблё Саляры 2001
37 Сьцяг Аргентыны Бр Люкас Ляваньіна 2004
38 Сьцяг Аргентыны Нап Ян Субіябрэ 2007

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]