Рыгор Печнікаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыгор Печнікаў
Дата нараджэньня 7 лютага 1940(1940-02-07) (84 гады)
Месца нараджэньня Сьцяг БССР, 1937 Гомель
Адукацыя Менскі тэатральна-мастацкі інстытут
Месца вучобы
Занятак мастак

Рыго́р Пілі́павіч Пе́чнікаў (* 7 лютага 1940, Гомель) — беларускі мастак, графік.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адразу па нараджэньні Рыгора сям’я пераехала ў Пружаны. Тут ён скончыў сярэднюю школу №2, дзе ўпершыню пачаў займацца мастацкай творчасьцю: удзельнічаў у конкурсах, аздабляў школьныя газэты. У 1960 року паступіў на вечаровае аддзяленьне Менскае мастацкае вучэльні, працуючы на заводзе мастаком-афарміцелем. У 1963 року залічаны на аддзяленьне графікі Менскага тэатральна-мастацкага інстытута.

Па сканчэньні пэўны час працаваў у Менску, а пасьля вярнуўся ў Пружаны. Працаваў мастаком на заводзе радыёдэталяў, настаўнікам у школах, кіраўніком гуртка ў Доме піянэраў, выкладчыкам музычнай школы.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас працы ў Пружанах стварыў вялікую колькасьць мастацкіх твораў: накідаў тушшу, гуашшу, пастэльлю, алоўкам; карцін. Займаўся аздабленьнем інтэр’ераў у школах, музэю ў пружанскім тэхнікуме. Распрацаваў праекты царскіх варотаў Сьвята-Мікалаеўскай царквы ў вёсцы Засімавічы, іканастасу Сьвята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Гарадзечна, помніку Сьцяпану Гудзімаву ў мескім сквэры. Падчас працы выкладчыкам у пружанскай школе мастацтваў падрыхтаваў шмат таленавітых вучняў, некаторыя зь якіх ужо таксама сталі вядомыя на Пружаншчыне.

Цяпер Рыгор Піліпавіч займаецца галоўным чынам напісаньнем абразоў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]