Рыека (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыека
Поўная назва Hrvatski nogometni klub Rijeka
Заснаваны 1926
Горад Рыека, Харватыя
Стадыён Руевіца
Умяшчальнасьць: 8279
Кіраўнік Дамір Мішкавіч[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2022—2023 4 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Рыека» (па-харвацку: Rijeka) — харвацкі футбольны клюб з гораду Рыекі. Заснаваны ў 1926 годзе. Чэмпіён Харватыі (2017), пяціхразовы ўладальнік Кубка Харватыі (2005, 2006, 2014, 2017, 2019).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў заснаваны ў сярэдзіне красавіка 1904 году пад назвай «Алімпія» дзякуючы намаганьням Антоніё Марчыча, Арыстадэма Сусмэля, Агесыляо Сацьці, Карлё Калюсьсі, Рамэо і Алясандра Мітравічам. У той момант горад быў часткай Аўстра-Вугоршчыны, і належыў да ўладаньняў вугорскае кароны. Акрамя футболу ў клюбе адразу былі сэкцыі па тэнісе, плаваньні, роварным спорце і лёгкай атлетыцы[1]. Першая ж занатаваная дзейнасьць футбольнай сэкцыі датавалася 25 лістападам 1906 году. Менавіта гэтая дата на сёньня лічыцца афіцыйнай датай стварэньня футбольнага клюбу[2][3]. З улікам гэтага, «Рыека» ёсьць найстарэйшым дзейным клюбам, які быў закладзены на тэрыторыі сучаснай Харватыі. У той час як многія клюбы гораду і рэгіёну мелі пэўную этнічную скіраванасьць, «Алімпія» была міжнародным клюбам, дзе гулялі ў адной дружыне італьянцы, харваты, вугорцы і немцы[4]. Спачатку клюб ладзіў матчы на пляцу Скальета ў чорна-белых колерах, але зь цягам часу пераехалі на стадыён Кантрыда, а клюбныя колеры ў 1910-х гадах зьмянілі цалкам на белы.

Адно зь першых дэрбі паміж «Алімпіяй» і «Дорыяй» у 1910-х гадах.

«Алімпія» пазьней была галоўным клюбам гораду пасьля таго як рыецкі клюб «Атлетыка» ліквідаваў сваю футбольную сэкцыю ў 1910-х гадах[5]. Сярод шматлікіх іншых клюбаў гораду, паўстаў і ў хуткім часе ўзмацніўся клюб «Дорыя», які пазьней быў пераназваны ў «Глёрыя». Ён узьнік з пралетарскіх клясаў, а ейны асноўны склад складалі гульцы зь сем’яў працоўных, таму хутка каманда набрала папулярнасьць сярод беднай частцы насельніцтва гораду[6]. «Алімпія» ж была зьвязаная з заможнымі клясамі гораду. У гэты час клюб дасягнуў сваіх першых буйных мясцовых і міжнародных посьпехаў. Гэтак у 1921 годзе ён стаў чэмпіёнам вольнай дзяржавы Фіюмэ (Рыекі), і ў наступныя гады пасьпяхова спаборнічаў у розных рэгіянальных італьянскіх чэмпіянатах, неўзабаве атрымаўшы статус наймацнейшга клюбу у рэгіёне Альпаў і Адрыятычнага мора.

2 верасьня 1926 году пасьля рэформы Італьянскай фэдэрацыі футболу, ініцыянаванай Бэніта Мусаліні, а таксама анэксіі Фіюмэ італьянскім рэжымам у 1924 годзе, «Алімпія» была вымушаная аб’яднацца з сваім галоўным супернікам клюбам «Глёрыя», утварыўшы каманду «Фіюмана». Новы прэзыдэнтам клюбу быў абраны П’етра Паскуалі. Праз два гады каманда здабыла свой першы нацыянальны трафэй, здабыўшы Фэдэральны кубак Італіі. У наступны сэзон каманда далучылася да італьянскай Сэрыі А, дзе «Фіюмана» спаборнічала з такімі вялікімі клюбамі, як то «Ювэнтус» і «Напалі». Не зважаючы на прыстойнае выступленьне клюбу ў найвышэйшым дывізіёне Італіі, горад быў зьбяднелым па анэксіі. Праз кепскі фінансавы стан кіраўніцтва «Фіюмана» ня было здольнае ўтрымаць добрых гульцоў, якія далучаліся да іншых італьянскіх клюбаў. Гэта прымусіла клюбу на працягу 1930-х і 1940-х гадоў спаборнічах у ніжэйшых лігах. Пасьля рамонту на стадыёне Кантрыда, які тады меў ужо назву Стадыё дэль Літорыё, у 1935 годзе «Фіюмана» прымала «Рому», а ў чэрвені 1941 году клюб перамог у навастворанай Сэрыі С.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Харватыі Бр Нэдзілька Лабравіч (капітан) 1999
3 Сьцяг Харватыі Аб Бруна Года 1998
4 Сьцяг Харватыі ПА Ніка Янкавіч 2001
5 Сьцяг Харватыі Аб Ніка Галешыч 2001
6 Сьцяг Харватыі Аб Матэй Мітравіч 1993
7 Сьцяг ЗША ПА Стывэн Джункадж 1998
9 Сьцяг Калюмбіі Нап Хорхэ Абрэгон 1997
12 Сьцяг Замбіі ПА Эмануэл Банда 1997
13 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Бр Марцін Зломісьліч 1998
16 Сьцяг Славеніі ПА Дэян Пэтравіч 1998
18 Сьцяг Альбаніі ПА Ліндан Сэлагі 1999
20 Сьцяг Харватыі Нап Марка П’яца 1995
21 Сьцяг Харватыі ПА Тоні Фрук 2001
23 Сьцяг Харватыі Аб Ален Гргіч 1994
24 Сьцяг Харватыі Нап Мірка Марыч (ар. Монца) 1995
25 Сьцяг Харватыі ПА Вэлдын Ходжа 2002
26 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Сьцяпан Радэліч 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
28 Сьцяг Харватыі Аб Іван Смолчыч 2000
30 Сьцяг Харватыі Нап Бруна Багоевіч 1998
31 Сьцяг Нігерыі Бр Дэйвід Нвалакор 1996
32 Сьцяг Харватыі Аб Марыян Чабрая 1997
47 Сьцяг Сэрбіі ПА Дам’ян Паўлавіч 2001
66 Сьцяг Аўстрыі Аб Эмір Дылявэр 1991
77 Сьцяг Партугаліі Аб Данілу Вэйга 2002
87 Сьцяг Харватыі Нап Марка Пашаліч 2000
89 Сьцяг Харватыі Нап Франьё Іванавіч 2003
99 Сьцяг Гвінэі Нап Мамо Янсанэ 1997
Сьцяг Нігера Аб Джыбрыльля Ібрагім 2002
Сьцяг Харватыі ПА Карлё Валян 2003
Сьцяг Харватыі Нап Домінік Сімчыч 2003
Сьцяг Харватыі Аб Тына Агіч 2002
Сьцяг Харватыі Аб Ноэль Бодэтыч 2004
Сьцяг Харватыі ПА Антоніё Галешыч 2003
Сьцяг Харватыі Нап Ніка Гайзьлер 2004

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Lawn-tennis, Foot-ball and more». La Bilancia. Rijeka: Tipografia Mohovich.
  2. ^ «Povijest». HNK Rijeka.
  3. ^ «Najznačajniji uspjesi klubova i sportaša grada Rijeke». Grad Rijeka.
  4. ^ Moranjak, Zlatko; Burburan, Zlatko (2006). «Rijeka nogometa». Rijeka: VSDR. — С. 57–58, 108, 112–113. — ISBN 9537070107.
  5. ^ «League table: Vidéki bajnokság — Dunántúli kerület 1909/1910». Magyarfutball.hu.
  6. ^ «Nogometni leksikon». lzmk.hr.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]