Рынгольд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рынгольд
сьпіс вялікіх князёў літоўскіх
Уяўны партрэт Рынгольда з радаводу Палубінскіх. А. Тарасевіч, 1675 г.
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1175
Нашчадкі Міндоўг, Даўспрунк і маці Трайняты[d]
Бацька Альгімонт[d]

Рынго́льд (летапісны Ringelt, Ringolt ды іншыя) — мітычны вялікі князь літоўскі з роду Палямонавічаў, меркаваны бацька Міндоўга.

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Рынгольд (імя)

Імя Рынгольд зьмяшчае той жа фармант (-валд-, -вольт-), што і імя Рагвалода — першага гістарычна вядомага полацкага князя[1], а таксама імёны іншых полацкіх князёў — Валадар (Валадар Глебавіч) і Ўладзімер (Уладзімер Полацкі)[2].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Рынгольд складаецца з фармантаў -рынг-, які паходзіць ад германскага hring 'кольца', і -валд- (-вольт-), які паходзіць ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[3]. Такім парадкам, імя Рынгольд азначае «кольца ўлады» і цалкам адпавядае германскаму імю Ringolt[4].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын Альгімонта[5]. Упершыню ўпамінаецца ў другой рэдакцыі Літоўскай хронікі (каля 1515 году)[6]. У хроніцы Рынгольд вяртаецца ў Наваградак па перамозе над мангола-татарамі каля Магільны на ўзьбярэжжы Нёману, побач зь Менскам[5]. Гэтыя падзеі маглі мець месца ў гісторыі, бо манголы ў канцы 1230-х — пачатку 1240-х гадоў напраўду уварваліся ў Літву. Аднак у гэты час вярхоўнай уладай у Літве ўжо валодаў Міндоўг[7].

Хроніка цьвердзіць, што Рынгольд быў бацькам трох сыноў і пакінуў Наваградак аднаму зь іх, Войшалку[6]. Аднак зь іншых тагачасных крыніц вядома, што Войшалк быў сынам Міндоўга. Каб абысьці гэтую супярэчнасьць, у трэцяй рэдакцыі Літоўскай кронікі («Хроніка Быхаўца») Рынгольд быў запісаны бацькам Міндоўга[6]. Такая легендарная вэрсія была пашыраная Стрыйкоўскім ды іншымі сярэднявечнымі гісторыкамі[6], і праіснавала да нашых часоў[8]. Напраўду верагодных зьвестак пра бацьку Міндоўга не існуе, а ў Лівонскай вершаванай хроніцы ён упамінаецца без імя, а толькі як «магутны князь (кароль)» (könig gros)[5].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  2. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 133, 184, 203—204.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
  5. ^ а б в Ivinskis Z. Ringaudas // Lietuvių enciklopedija 25. — Boston, Massachusetts: Lietuvių enciklopedijos leidykla. 308—309. LCC 55020366. (лет.)
  6. ^ а б в г Baranauskas Tomas (July 2001). «Kiek buvo Lietuvos sostinių?». Kernavė 1 (1). Retrieved on 2007-09-07(лет.)
  7. ^ Пад рэд. Simas Sužiedėlis (1970—1978). «Ringaudas». Encyclopedia Lituanica. IV. Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius. pp. 500—501. LCC 74-114275 (анг.)
  8. ^ Rowell, S. C. (1994). Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295—1345, Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series. Cambridge University Press, 50-51. ISBN 9780521450119(анг.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]