Рыста Руці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыста Руці
5-ы Прэзыдэнт Фінляндыі
19 сьнежня 1940 — 4 жніўня 1944
Прэм’ер-міністар: Вільгэльм Рангель
Эдвін Лінкаміес
Папярэднік: Кюёсьці Каліё
Наступнік: Карл Манэргайм
Прэм’ер-міністар Фінляндыя
1 сьнежня 1939 — 19 сьнежня 1940
Папярэднік: Айма Каяндэр
Наступнік: Вільгэльм Рангель
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 3 лютага 1889
Хуйтынэн, Фінляндыя
Памёр: 25 кастрычніка 1956 (67 гадоў)
Хэльсынкі, Фінляндыя
Партыя: Нацыянальная прагрэсіўная партыя
Сужэнец: Герда Руці[d]
Дзеці: Eva Saxén[d], Henrik Ryti[d] і Niilo Ryti[d][1]
Адукацыя:
Узнагароды:
Knight Commander of the Royal Victorian Order Grand Cordon of the Supreme Order of the Chrysanthemum Grand Knights with Star of the Order of the Falcon Knight Grand Cross with Collar of the Order of Carol I Grand Cross with Collar of the Order of the White Rose of Finland Вялікі крыж ордэна Белай ружы Фінляндыі камандор 1-й клясы ордэна Белай Ружы Фінляндыі Вялікі крыж ордэна Крыжа Свабоды Grand Cross of the Order of the Lion of Finland Order of the Polar Star - Commander's Grand Cross вялікі афіцэр ордэна Аранскіх-Насау Order of the Crown of King Zvonimir ордэн Нямецкага арла Order of Civil Merit Grand Cross of the Order of Merit of the Kingdom of Hungary Memorial medal of the Winter War

Рыста Хэйкі Руці (па-фінску: Risto Heikki Ryti; 3 лютага 1889, Хуйтынэн — 25 кастрычніка 1956, Хэльсынкі) — фінскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, з 1 сьнежня 1939 па 19 сьнежня 1940 году — прэм’ер-міністр Фінляндыі. Прэзыдэнт Фінляндыі з 19 сьнежня 1940 па 4 жніўня 1944 году.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па адукацыі юрыст. Скончыў ў 1909 годзе юрыдычны факультэт Хэльсынскага ўнівэрсытэту. У 1910 годзе пазнаёміўся з самым багатым чалавекам Фінляндыі Альфрэдам Кордэлінам, стаў яго адвакатам. Пасьля забойства Кордэліна выканаў яго тэстамэнт — стварыў фонд. Быў дэпутатам фінскага парлямэнта ад нацыянальна-прагрэсіўнай партыі, дэпутатам гарадзкога савету Хэльсынкі. У 1921—1924 — міністр фінансаў Фінляндыі, у 1925—1939 — старшыня Банку Фінляндыі. Англафіл, дасканала ведаў ангельскую мову, вывучаў марское права ў Оксфардзе ў 1914 годзе.

З 1 сьнежня 1939 году па 19 сьнежня 1940 году быў прэм’ер-міністрам Фінляндыі. Прэзыдэнт Фінляндыі з 19 сьнежня 1940 па 4 жніўня 1944 году. На пэрыяд яго праўленьня прыпадаюць дзьве вайны паміж Фінляндыяй і СССР: Зімняя вайна (1939—1940) і вайна-працяг (1941—1944).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.