Рыхард Рэці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыхард Рэці
Richard Réti
КраінаЧэхаславаччына
Нарадзіўся 28 траўня 1889
Пэзінак
Памёр 6 чэрвеня 1929 (40 гадоў)
Прага
Званьнегросмайстар

Ры́хард Рэ́ці (па-славацку: Richard Réti; 28 траўня 1889, Пэзінак пад Браціславай — 6 чэрвеня 1929, Прага) — чэхаславацкі шахматыст, гросмайстар, шахматны кампазытар і тэарэтык, журналіст.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рыхард Рэці нарадзіўся ў мястэчку Пэзінак непадалёк ад Прэсбургу, на тэрыторыі Аўстра-Вугоршчыны, якая пасьля Трыянонскае дамовы адышла да Чэхаславаччыны. Ягоны брат Рудольф (1885—1957) — музыказнаўца і піяніст.

Сярэднюю і вышэйшую адукацыю атрымаў у Вене, тамсама ў 1908 року дэбютаваў на міжнародным шахматным турніры, дзе выступіў няўдала, заняўшы апошняе месца, аднак у тым жа годзе пераканаўча выйграў Трэбіч-турнір. У 1909—1914 заваяваў шэраг прызавых месцаў на турнірах у Аббацыі, Вене, Будапэшце, Мангайме, а сапраўдны творчы росквіт Рэці надышоў па Першай сусьветнай вайне: з 1918 па 1929 ён узяў удзел у некалькіх дзясятках турніраў, у дзевяці зь якіх займаў першыя месцы. На першай у гісторыі шахматнай алімпіядзе ў 1927 року Рэці ачоліў каманду Чэхаславаччыны, якая заняла пятае месца.

Рэці вёў актыўную шахматна-прафэсійную дзейнасьць, удзельнічаў у турнірах і матчах, неаднакроць даваў сэансы адначасовае гульні (у тым ліку ўсьляпую — 7 лютага 1925 року ў Сан-Паўлу згуляў адначасна 29 партыяў, нягледзячы на дошку; +20 −2 =7), паставіўшы сусьветны рэкорд.

Ён таксама мае вялікі тэарэтычны ўнёсак, ёсьць адным з заснавальнікаў ідэяў гіпэрмадэрнізму, вынаходнік дэбюту Рэці (1. Вкf3 d5 2.с4). Значная ягоная спадчына ў галіне шахматнай кампазыцыі — шэраг твораў, сярод якіх вылучаецца знакаміты этюд, у якім быў скарыстаны манэўр, што атрымаў пасьля імя кампазытара і неаднаразова быў выкарыстаны эцюдыстамі наступных пакаленьняў.

У 40 гадоў Рэці захварэў на шкарлятыну ў цяжкай форме і сканаў. Пахаваны ў Вене. З 1949 року ў Чэхаславаччыне ладзіліся турніры ягонай памяці.

Выбітныя партыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Р. Рэці — С. Тартаковер

Вена, 1910
Абарона Кара — Кан

Пазыцыя пасьля 8-га ходу чорных

1.e4 c6 2.d4 d5 3.Вкс3 de 4.Вк:e4 Вкf6 5.Вd3 e5 6.de Вa5+ 7.Аd2 В:е5 8.0-0-0 Вк:е4 (гл. дыяграму) 9.Вd8+!! К:d8 10.Аg5++! Кс7 11.Аd8#

Абраныя эцюды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рыхард Рэці
Ostrauer Morgenzeitung
4 сьнежня 1921
Kagan’s Neueste Schachnachrichten
1921
Нічыя (2 + 2)
Самы знакаміты эцюд

Гэта адзін з самых вядомых шахматных эцюдаў. На першы погляд, заданьне невыканальнае: дагнаць чорнага латніка белым каралём не ўяўляецца магчымым (1. Кh7 h4 2. Кh6 h3 і да т. п.); чорны ж кароль можац лёгка затрымаць белага латніка, асьлі тая рушыць наперад.

Аднак белы кароль зьдзяйсьняе вельмі епрадказальны і парадаксальны манэўр: 1. Кg7! h4 2. Кf6 Кb6 (пасьля 2…h3 3. Кe7 h2 4. c7 Кb7 5. Кd7 латнікі станавяцца візырамі адначасна) 3. Кe5! Цяпер пасьля 3…К:c6 4. Кf4 белы кароль трапляе ў квадрат латніка і затрымлівае яго, а калі 3…h3, дык пасьля 4. Кd6 зноў латнікі адначасна праходзяць у візыры, у абодвух выпадках — нічыя. Гэты эцюд зрабіў вялізны ўплыў на сучасьнікаў, а зьдзейсьнены ў ім манэўр караля атрымаў назву «манэўр Рэці» і пазьней неаднакроць ужываўся іншымі аўтарамі.

Упершыню эцюд апублікаваны ў «Deutsch-Oesterreichische Tageszeitung» 11 верасьня 1921.

Рыхард Рэці
«Tidskrift for Schack»
1922
Выйгрыш (2 + 2)

1.Лd1? d4! 2.Кd7 Кd5 3.Кc7 Кc5, і ўзаемны цугцванг на карысьць чорных. Слабое і 2.Кf7? Кe4 3.Кe6 d3 або 2.Лd2? Кe4 3.Кd6 Кe3 4.Лd1 d3.
1.Лd2(d3)! d4 2.Лd1! Кd5 3.Кd7, і ў цугцванг трапляюць чорныя. 3. … Кe5 (3. … Кc5 4.Кe6, 3. … Кe4 4.Кd6) 4.Кc6 Кe4 5.Кc5±

Рыхард Рэці
Кёльнішэ фольксцайтунг, 1928
(выпраўлены Анры Рынкам)
Выйгрыш
(3 + 3)

Разьвязаньне:
1. Аf5+ Кd8!
2. Лd4+ Кe7
3. Лe4+ Кd8!
4. Аd7!! (4. Л:e3? e1В 5. Л:e1 вядзе да пату) e1В
5. Аb5!!, і мат непазьбежны.

Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Турніры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рок Месцазнаходжаньне Турнір + = Вынік Месца
1907 Сэкешфэхервар 6 5 3 7½ з 14 7—9
1908 Прага 2 1 3 3½ з 6 4
Вена 0 16 3 1½ з 19 20
1909 Вена 6 1 3 7½ з 10 1
Вена 13 2 1 13½ з 16 1
1910 Вена 12 2 0 12 з 14 1
1911 Будапэшт 3 4 2 4 з 9 6—8
Вена 6 4 0 6 з 10 2
Сан-Рэма 4 3 3 5½ з 10 6—7
Вена 4 6 3 5½ з 13 5
1912 Абацыя Гамбітны турнір 10 8 3 11½ з 21 3—4
Тэмешвар 3 5 6 6 з 14 11
Вена 7 4 0 7 з 11 2
1913 Вена 6 1 7 9½ з 14 3
Юнгбунцляў 4 2 3 5½ з 9 4
Вена 11 5 2 12 з 18 4
Дэбрэцэн 4 2 4 6 з 10 2—3
Будапэшт 2 7 2 3 з 12 11
1914 Вена 11 5 2 12 з 18 4
Бадэн Бай-Вайн 5 4 9 9½ з 18 6
Вена 7 4 3 8½ з 14 3—4
Мангайм 5 2 4 7 з 11
1915 Вена 2 4 0 2 з 6 4
Вена 4 2 8 8 з 14 2
1916 Будапэшт 1 3 2 2 з 6 3
1918 Будапэшт 1 5 2 2 з 8 5
Кашаў 9 0 2 10 з 11 1
Будапэшт 4 1 3 5½ з 8 1—2
1919 Бэрлін 1 3 2 2 з 6 3—4
Трыбэрг 1 3 2 2 з 6 3—4
Ротэрдам 7 0 0 7 з 7 1
Стакгольм 7 5 3 8½ з 15 3
Стакгольм 3 5 4 5 з 12 4
1920 Стакгольм 4 6 2 5 з 12 4
Вена 3 1 1 3½ з 5 1
Амстэрдам 3 0 3 4½ з 6 1
Бэрлін 4 3 2 5 з 9 4
Гётэборг 7 1 5 9½ з 13 1
1921 Кіль 2 5 5 4½ з 12 4
1922 П’ешцяны 7 4 7 10½ з 18 5
Лёндан 5 3 7 8½ з 15 6—7
Цепліцы 8 3 2 9 з 13 1—2
Вена 5 4 5 7½ з 14 8
1923 Гастынгс 5 2 2 6 з 9 2—3
Маргіт 2 3 2 3 з 7 6
Карлсбад 7 3 7 10½ з 17 4—5
Острава 7 1 5 9½ з 13 2
Вена 6 0 5 8½ з 11 2
Схевэнінген 8 2 0 8 з 10 4
1924 Нью-Ёрк Міжнародны турнір 9 8 3 10½ з 20 5
Буэнас-Айрэс 15 1 2 16 з 18 1
1925 Бадэн-Бадэн Міжнародны турнір 6 6 8 10 з 20 11—13
Марыенбад 8 4 3 9½ з 15 5
Брэсьляў 4 3 4 6 з 11 7
Масква 7 4 9 11½ з 20 7
Браціслава 8 0 2 9 з 10 1
1926 Зэмэрынг 8 6 3 9½ з 17 8
Будапэшт 5 4 6 8 з 15 7—8
1927 Гастынгс 4 3 2 5 з 9 4—5
Танбрыдж Ўэлс 2 3 2 3 з 7 5
Бад-Гомбург 5 2 3 6½ з 10 2
Лёндан 1-я Алімпіяда 9 2 4 11 з 15
Лёндан Турнір Лёнданскага шахматнага клюбу]] 3 3 5 5½ з 11 6—7
1928 Бэрлін 4 4 5 6½ з 13 6—7
Вена 9 1 3 10½ з 13 1
Гісэн 4 0 3 5½ з 7 1
Дортмунд 5 1 2 6 з 8 2
Бад-Кісынген 2 2 7 5½ з 11 6
Трэнчын-Цепліц 5 4 2 6 з 11 5—6
Брно 5 0 4 7 з 9 1—2
Бэрлін 3 5 4 5 з 12 5—7
1929 Стакгольм 4 1 1 4½ з 6 1

Матчі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рок Месцазнаходжаньне Супернік + = Вынік
1910 Рудольф Шпільман 0 4 1 ½ з 5
1914 Савелі Тартаковер 2½ з 6
1915 Лары Каўфман 1½ з 6
1919 Савелі Тартаковер 4½ з 10
Савелі Тартаковер 2 2 2 3 з 6
1920 Савелі Тартаковер 1½ з 6
Д’юла Брэер 4 0 1 4½ з 5
Адольф Олянд 5 3 2 6 з 10
Амстердам Макс Эйве 3 1 0 3 з 4
Файлеп 2½ з 3
1921 Рудольф Шпільман 1½ з 6
1922 Фрыдрых Зэміш 1 з 4
Генры Вэнінк 6½ з 10

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Réti, Richard. Die neuen Ideen im Schachspiel. (Новыя ідэі ў шахматах, 1922).
  • Réti, Richard. Die Meister des Schachbretts. (Майстры шахматнай дошкі, 1930).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Бондаренко Ф. С. Развитие шахматного этюда. Киев: Здоров’я, 1982. 232 с.
  • Владимиров Я. Г. 1000 шедевров шахматной композиции. М.: АСТ, 2005, 542 с ISBN 5-17-031575-9.
  • Голомбек, Гарри. Лучшие партии Рихарда Рети. М.: RUSSIAN CHESS HOUSE, 2002 ISBN 5-94693-005-2. (Великие шахматисты мира)
  • Туров Б. И. Жемчужины шахматного творчества. — Ростов-на-Дону: Феникс, 2000. ISBN 5-222-01375-8

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рыхард Рэцісховішча мультымэдыйных матэрыялаў