Рычардас Гавяліс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рычардас Гавяліс
лет. Ričardas Gavelis
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 8 лістапада 1950
Вільня, Летувіская ССР
Памёр 18 жніўня 2002 (51 год)
Вільня, Летувіская Рэспубліка
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, драматург, публіцыст, сцэнарыст
Гады творчасьці 1976—2002
Жанр аповесьць, апавяданьне, дзеятвор
Мова летувіская мова[1]

Ры́чардас Гавя́ліс (па-летувіску: Ričardas Gavelis; 8 лістапада 1950[2], Вільня — 18 жніўня 2002, Вільня) — летувіскі пісьменьнік, драматург, публіцыст, сцэнарыст.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Вільні. Скончыў школу ў Друскеніках у 1968, у 1968—1973 гадах вучыўся на фізычным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту, потым у 1973—1977 быў супрацоўнікам у Інстытуце фізыкі летувіскай АН. У 1978—1980 працаваў у рэдакцыі летувіскага навукова-папулярнага журнала «Mokslas ir gyvenimas» і ў літаратурным часопісе «Pergalė». У постсавецкі час друкаваўся як калюмніст ды публіцыст у газэце «Respublika» і ў штотыднёвіку «Veidas».

Памёр раптоўна праз сэрцавы прыступ.[3]

Пахаваны на Антокальскіх могілках.[4]

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гавяліс пачаў публікавацца ў савецкі час, дэбютаваўшы ў 1976 зборнікам апавяданьняў «Непачаўшыся сьвята» (Neprasidėjusi šventė), але шырокае прызнаньне атрымаў аповесьцю «Віленскі покер» (1989). «Віленскі покер» фармулюе ды прагаворвае базавыя пытаньні летувіскай ідэнтычнасьці, таксама і пакутныя ды непрыемныя нацыянальнай гордасьці. Разам з гэтым аповесьць увабрала тэхніку магічнага рэалізму ды новага раману(en), зьмяшчае шмат эротыкі, дэтэктыўных элемэнтаў і дасканала адлюстроўвае жыцьцё касмапалітычнай Вільні 1960—1980-х гадоў.

«Віленскі покер» лічыцца ня толькі найлепшей кнігай Гавяліса, але й «найлепшай летувіскай аповесьцю, напісанай у шуфлядку»[5]. Кніга была перакладзеная на латыскую (1995), ангельскую (2009), македонскую (2013), францускую (2015), беларускую (2018), польскую (2019), украінскую (2020) мовы.

Віленскі цыкль прадоўжылі аповесьці «Віленскі джаз» (1993), «Апошняе пакаленьне людзей на Зямлі» (1995), «Квартэт страчаных думаў» (1999), «Сем спосабаў самагубства» (1999). Дзьве апошнія аповесьці атрымалі ў 2000 годзе ўзнагароду Віленскага клюбу і Віленскага тэлебачаньня.

Пяру Гавяліса належаць тры дзеятворы: «Inadaptatus» (1976), «Віры» (1977), «Трыюмвірат» (1986).

У 1980 Гавяліс таксама выступіў як сцэнарыст фільма «Спаборніцтва з 9 да 9», у 1990 ён напісаў сцэнар да кароткамэтражнага дэтэктыўнага фільму «Двайнік», у 2005 паводле ягонага сцэнару выйшаў ангельска-летувіскі фільм «Лес багоў» па аднайменнай аповесьці Баліса Сруогі.[6]

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Neprasidėjusi šventė. Вільня: Vaga, 1976 (апавяданьні).
  • Įsibrovėliai. Вільня: Vaga, 1982 (апавяданьні).
  • Nubaustieji. Вільня: Vaga, 1987 (апавяданьні).
  • Vilniaus pokeris. Вільня: Vaga, 1989 (аповесьць). Пераклад на латыскую: Viļņas pokers, перакладчык Talrids Rullis, Rīga: Preses nams, 1995. Пераклад на ангельскую: Vilnius poker, перакладчыца Elizabeth Novickas, Rochester: Open Letter, 2009; 2ое выданьне: Pica Pica Press, 2016. Пераклад на македонскую: Покер по Вилнус [перакладчык не паказаны], Antolog, 2013. Пераклад на францускую: Vilnius Poker, перакладчыца Margarita Le Borgne, édition: Monsieur Toussaint Louverture, 2015. Пераклад на беларускую: Віленскі покер. Перакладчыца Паўліна Вітушчанка, Мінск: Логвінаў, 2018. Пераклад на польскую: Pokier wileński, перакладчык Kamil Pecela: Kolegium Europy Wschodniej, 2019 (на старонце выдавецтва памылкова значыцца 2017ым). Пераклад на украінскую: Вільнюський покер. Перакладчык Валадыслав Журба: Львоў: Видавництво Старого Лева, 2020.
  • Jauno žmogaus memuarai. Вільня: Vaga, 1991. – 140 p. (аповесьць). Пераклад на польскую: Wspomnienia młodego człowieka: [powieść w czternastu listach], tłumaczenie Joanna Tabor. Warszawa : Ex Libris, 2002. Пераклад на фінскую: Nuoren miehen muistelmat: romaani neljäntoista kirjeen muodossa, Suomentanut U.-L. Heino. Helsinki: Donelaitis-seura, 1995.
  • Vilniaus džiazas. Вільня: Vaga, 1993 (аповесьць).
  • Nemirtingumas. Rekonstrukcijos bandymas. Kaunas: Kopa, 1994 (зборнік публіцыстыкі).
  • Paskutinioji Žemės žmonių karta. Вільня: Vaga, 1995 (аповесьць)
  • Taikos balandis. Вільня: Alma littera, 1995. – 146 p. (апавяданьні). Пераклад на нямецкую: Friedenstaube: Sieben Wilnaer Geschichten, aus dem Litauischen von Klaus Berthel.Oberhausen: Athena, 2001.
  • Prarastų godų kvartetas. Вільня: Tyto alba, 1997 (аповесьць)
  • Septyni savižudybės būdai. Вільня: Tyto alba, 1999 (аповесьць)
  • Sun–Tzu gyvenimas šventame Vilniaus mieste. Вільня: Tyto alba, 2002. – 290 p. (аповесьць)
  • Tylos angelas. Вільня: Tyto alba, 2006. (апавяданьні)

Сцэнары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзеятворы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Inadaptatus (1976).
  • Sūkuriai (1977).
  • Triumviratas (1986).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Афіцыйная дата нараджэньня, адзначаная ў дакумантах Гавяліса — 8 лістапада. Аднак, як зазначае Чэршкуце, папраўдзе Гавяліс нарадзіўся 8 кастрычніка, таму з гэтай даты (8 кастрычніка) пачынаецца аповесьць «Віленскі покер». Адныя артыкулы даюць адну дату, іншыя — другую, таму магчымая блытаніна. Šiuolaikinė literatūra. Gavelis
  3. ^ J.Cerskute. Les jeux de la déconstruction dans le corps de la ville/ dans la ville du corps
  4. ^ Mirė žinomas Lietuvos rašytojas Ričardas Gavelis // DELFI. 19.08.2002
  5. ^ Jūratė Čerškutė. The Joycean libetation of literature // Imagining Lithuania: 100 years, 100 vistions, 1918-2018. P.156-157. ISBN 978-609-8015-63-8.
  6. ^ Фільмаграфія Гавяліса.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]