Рычард Дан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рычард Дан
Рычард Дан
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 верасьня 1979 (44 гады)
Дублін, Ірляндыя
Рост 187 см
Вага 95 кг
Пазыцыя абаронца
Моладзевыя клюбы
1995—1996 Гоўм Фарм
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1996—2000
2000—2009
2009—2013
2013—2015
Эвэртан
Манчэстэр Сіці
Астан Віла
Кўінз Парк
60 (0)
296 (7)
95 (4)
64 (1)
Зборныя
2000—2013 Ірляндыя 80 (8)

Рычард Патрык Дан (па-ірляндзку: Risteárd Ó Duinn, па-ангельску: Richard Patrick Dunne; нарадзіўся 21 верасьня 1979 году, Дублін, Ірляндыя) — ірляндзкі футбаліст, абаронца нацыянальнай каманды Ірляндыі.

Клюбная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Эвэртан»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У школьныя гады Рычард гуляў за дублінскую каманду «Гоўм Фарм», але быў прыкмечаны скаўтамі «Эвэртану» й ва ўзросьце 15 гадоў пераехаў у Лівэрпул у сэзоне 1994—1995 гадоў. Наступны сэзон Рычард распачаў у складзе рэзэрвістаў лівэрпульцаў, дзе гуляў у адной камандзе з Тоні Гібэртам й Лявонам Асманам. У пачатку 1997 году падпісаў з клюбам 5-гадовы кантракт і ў тым жа годзе дэбютаваў у першым складзе ва ўзросьце 17 гадоў.

«Манчэстэр Сіці»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увосень 2000 году Рычард перайшоў у склад «Манчэстэр Сіці», які ацаніў яго ў 3 мільёны фунтаў. Дан хутка усталяваў за сабой месца ў складзе. У першы яго сэзон клюб пакінуў Прэм’ер-лігу, але пры дапамозе трэнэра Кевіна Кігана ў наступным сэзоне каманда зноўку вярнулася ў найвышэйшы эшалён. Надзейная гульня прывяла Рычарда да ўзнагароды як найлепшаму гульцу «Манчэстэр Сіці», якую ён атрымліваў чатыры сэзоны запар з 2004 па 2008 гады. З 2006 году зьяўляўся капітанам манчэстэрскага клюбу. 4 ліпеня 2008 году Дан падпісаў з клюбам новы кантракт і па дамове павінен быў заставацца ў ім да 2012 году. На свой 29 дзень народзінаў адзначыўся голам у гульні супраць «Портсмуту», якую «мяшчане» выйгралі зь лікам 6:0. У гэтым жа сэзоне Рычард, атрымаўшы восьмую чырвоную картку ў лізе, паўтарыў рэкорд Патрыка Віера й Данкана Фэргюсана.

«Астан Віла»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Але пасьля таго як у «Манчэстэр Сіці» апынуліся Калё Турэ й Джолеан Лескат адразу пайшлі чуткі, што Дан можа пакінуць Манчэстэр і прымкнуць да «Астан Вілы», як больш даспадобага варыянту. 27 жніўня «Астан Віла» пацьвердзіла сваю цікавасьць да абаронцы й у выніку Дан перайшоў у склад бірмінггэмскага клюбу за 5 мільёнаў фунтаў. Дэбютаваў Рычард адразу ў дэрбі зь «Бірмінггэмам Сіці», дзе яго каманда была мацней, дзякуючы адзінаму голу Габрыела Агбонлагора. 5 кастрычніка 2009 году Рычард Дан забіў гол сваёй былой камандзе «Манчэстэр Сіці», але быў сустрэчаны аплядысмэнтамі фанаў з Манчэстэру, бо Рычард не сьвяткаваў свой посьпех. А празь некалькі месяцаў забіў пераможны мяч падчас хатняй гульні супраць лёнданскага «Чэлсі», якая скончылася зь лікам 2:1.

КПР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дан далучыўся да «Кўінз Парк Рэйнджарз» 15 ліпеня 2013 году на правах вольнага агента[1].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сваю першую гульню за нацыянальную каманду Рычард Дан правёў 26 красавіка ў таварыскай сустрэчы супраць зборнай Грэцыі ва ўзросьце 20 гадоў, на той момант трэнэрам каманды быў Кені Канінггэм. Першы свой гол за зборную Рычард забіў ужо праз 2 месяцы пасьля дэбюту, у 3 сваёй гульні. Было гэта 4 чэрвеня ў матчы супраць Мэксікі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рычард Дансховішча мультымэдыйных матэрыялаў