Рэал Вальядалід

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Рэал Вальлядалід»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рэал Вальядалід
Real Valladolid Logo.png
Поўная назва Real Valladolid Club de Fútbol, S.A.D.
Заснаваны 1928
Горад Вальядалід, Гішпанія
Стадыён Нуэва Хасэ Сарыльля
Умяшчальнасьць: 26 512
Прэзыдэнт Карляс Суарэс
Галоўны трэнэр Рубі
Чэмпіянат Сэгунда
 · 2013—2014 Ля Ліга, 19 месца
Афіцыйны сайт

«Рэа́л Вальядалі́д» (па-гішпанску: Real Valladolid Club de Fútbol, S.A.D.) — прафэсійны гішпанскі футбольны клюб з гораду Вальядалід, які знаходзіцца ў аўтаномнай супольнасьці Кастылія і Леон. Клюб быў заснаваны ў 20 чэрвеня 1928 году, хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Нуэва Хасэ Сарыльля», умяшчальнасьцю 26 512 месцаў. У сьпісе клюбаў Ля Лігі ўсіх часоў займае 14 радок.

На рахунку клюбу маецца перамога ў Кубку Гішпанскай лігі ў сэзоне 1983—1984 гадоў, выхад у кваліфікацыю Кубка ўладальнікаў кубкаў у сэзоне 1989—1990 гадоў, выхад у першы раўнд Кубка УЭФА ў сэзоне 1984—1985 гадоў, у другі раўнд Кубка УЭФА ў сэзоне 1997—1998 гадоў, шостае месца ў чэмпіянаце ў сэзоне 1962—1963 гадоў. «Рэал Вальядалід» правёў больш за 39 сэзонаў у Ля Лізе, больш за 30 сэзонаў у другім і 9 сэзонаў у трэцім дывізіёне. Асноўнымі колерамі клюбу зьяўляюцца белы й фіялетавы. На эмблеме клюбу намаляваныя чырвона-залаты герб Вальядаліду, колеры клюбу й карона, якая сымбалізуе каралеўскае заступніцтва.

На цяперашні час клюб выступае ў вышэйшым дывізіёне чэмпіянату ГішпанііЛя Лізе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад каманды напярэдадні стварэньня клюбу

«Рэал Вальядалід» быў утвораны пры аб’яднаньні двух клюбаў — «Рэал Юніён Дэпартыва дэ Вальядалід» і «Клюб Дэпартыва Эспанёл». Каманда ўпершыню паднялася ў першы дывізіён чэмпіянату Гішпаніі ў сэзоне 1947—1948 гадоў, заваяваўшы тытул чэмпіёна ў другім дывізіёне. У наступным сэзоне «Рэал Вальядалід» разьвіў посьпех і выйшаў у фінал Кубка Гішпаніі. У фінальным матчы, які адбыўся на стадыёне «Сант’яга Бэрнабэў», «Рэал Вальядалід» атрымаў паразу ад клюбу «Атлетык Більбао» зь лікам 4:1.

Каманда правяла наступнае дзесяцігодзьдзе ў Ля Лізе. Затым рушыў усьлед вылет у другі дывізіён. Знаходжаньне ў другім эшалёне гішпанскага футболу вырабілася часовым, то бок у сэзоне 1958—1959 гадоў «Вальядалід» пад кіраўніцтвам галоўнага трэнэра Хасэ Люіса Саса разграміў клюб «Тэраса» зь лікам 5:0 і вярнуўся ў першы дывізіён. Саса зрабіў значны ўнёсак у гісторыі клюбу. Першапачаткова ён быў галкіпэрам, затым займаў шэраг адміністрацыйных пастоў і, у канчатковым выніку стаў прэзыдэнтам «Рэалу».

У наступныя гады каманда неаднаразова пераходзіла ў другі дывізіён, затым вярталася ў першы. У сэзоне 1970—1971 гадоў «Рэал Вальядалід» вылецеў у трэці дывізіён. У 1984 годзе, атрымаўшы перамогу над мадрыдзкім «Атлетыка», каманда заваявала Кубак Гішпанскай лігі — розыгрыш якога праводзіўся ў першай палове 1980-х гадох. Вярнуўшыся ў Ля Лігу ў 1992—1993 гадох клюб правёў у ёй адзінаццаць гадоў. Найлепшым вынікам гэтага пэрыяду было сёмае месца ў чэмпіянаце ў сэзоне 1996—1997 гадоў. Пасаду галоўнага трэнэра «Вальядаліду» некаторы час займаў Рафаэль Бэнітэс, які да гэтага выконваў абавязкі галоўнага настаўніка ў клюбе «Кастыльля», рэзэрвовай камандзе мадрыдзкага «Рэалу». Празь некаторы час у клюб таксама перайшло некалькі гульцоў з гэтай каманды. «Рэал Вальядалід» зноўку адправіўся ў Сэгунду ў сэзоне 2003—2004 гадоў.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 29 студзеня 2015 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Хаві Варас 1982
2 Сьцяг Гішпаніі Аб Хавіер Чыка 1985
3 Сьцяг Калюмбіі Аб Хаан Махіка (ар. Раё Вальекана) 1992
4 Сьцяг Гішпаніі Аб Марк Вальентэ 1987
5 Сьцяг Гішпаніі Аб Самуэль Льёрка (ар. Сэльта) 1985
6 Сьцяг Гішпаніі Аб Хэсус Руэда 1987
7 Сьцяг Гішпаніі Нап Оскар Дыяс 1984
8 Сьцяг Партугаліі ПА Андрэ Леан 1985
9 Сьцяг Гішпаніі Нап Ражэ Марці (ар. Левантэ) 1991
10 Сьцяг Гішпаніі ПА Оскар Гансалес 1982
11 Сьцяг Гішпаніі Нап Хэфрэн Суарэс 1988
13 Сьцяг Гішпаніі Бр Рауль Фэрнандэс 1988
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14 Сьцяг Гішпаніі ПА Амар Рамас 1988
15 Сьцяг Гішпаніі Аб Чус Эрэра 1984
16 Сьцяг Гішпаніі ПА Льюіс Састрэ 1986
17 Сьцяг Гішпаніі Аб Карляс Пэньня 1983
18 Сьцяг Гішпаніі ПА Альвара Рубіё 1979
19 Сьцяг Бразыліі Нап Туліё дэ Мэла 1985
20 Сьцяг Парагваю ПА Эрнан Пэрэс (ар. Вільярэал) 1989
22 Сьцяг Гішпаніі ПА Давід Тымар 1989
23 Сьцяг Гішпаніі ПА Аляхандра Альфара 1986
24 Сьцяг Гішпаніі ПА Хонатан Пэрэйра (ар. Вільярэал) 1987
26 Сьцяг Гішпаніі Бр Хуліё Ірысыбар 1993

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Рэал Вальядалідсховішча мультымэдыйных матэрыялаў