Рэвальвацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Рэвальва́цыя (ад анг. value — «вартасьць») — павышэньне курсу нацыянальнай валюты адносна валют іншых краін, міжнародных разьліковых грашовых адзінак, золата. Дзеяньне, супрацьлеглае дэвальвацыі.

Да скасаваньня залатых парытэтаў рэвальвацыя суправаджалася адначасным павышэньнем залатога зьместу валюты. Для краіны, што рэвальвуе сваю валюту, паўстае магчымасьць набыць замежную валюту таньней. Таму да рэвальвацыі прыбягаюць, калі інтарэсы экспартэраў капіталу і імпартэраў тавараў бяруць верх над інтарэсамі даўжнікоў і экспартэраў тавараў. Рэвальвацыя таксама ўжываецца для барацьбы з інфляцыяй і з мэтай стрыманьня росту актыўнага сальда плацёжнага балянсу. Ва ўмовах папярова-грашовага абарачэньня дэвальвацыя і рэвальвацыя ўжываюцца ў асноўным для рэгуляваньня курсу нацыянальных валют. На ўнутраным рынку пад уплывам інфляцыі яе пакупніцкая здольнасьць можа й зьніжацца, хоць і ў меншай ступені, чым у іншых краінах.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]