Рэвалюцыя ружаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Моладзь каля будынку парлямэнту, 8 лістапада 2003 году
Тбілісі, Плошча Свабоды, 8 лістапада 2003 году

Рэвалюцыя ружаў (па-грузінску: ვარდების რევოლუცია (2 лістапада 2003 — 4 студзеня 2004) — «вардебіс революція») — мірная рэвалюцыя ў Грузіі, што ў 2003 годзе прымусіла сысьці з пасады прэзыдэнта Эдуарда Шэварнадзэ.

Гэта была першая рэвалюцыяй на пост-савецкай прасторы пасьля развалу Савецкага Саюза, якая прычынілася да сур’ёзных палітычных трансфрамацыяў і дала пачатак цэлай хвалі рэвалюцый у былых савецкіх краінах: у Кіргізіі, Украіне, Малдове. Яны ўвайшлі ў гісторыю як «каляровыя рэвалюцыі».

Назва паходзіць ад кветак, якія трымалі ў руках прыхільнікі апазыцыі, калі ішлі да парлямэнту, патрабуючы адстаўкі прэзыдэнта Эдуарда Шэварнадзэ.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імпульсам для пратэстаў сталіся парлямэнцкія выбары, хаця агульныя перадумовы склаліся ў выніку нэгатыўнай сацыяльна-эканамічнай сытуацыі ў Грузіі і агульнай тагачаснай палітыкай Эдуарда Шэварднадзэ. У групу супернікаў Шэварнадзэ ўваходзілі Міхаіл Саакашвілі, Ніно Бурджанадзэ й Зураб Жванія, які загінуў пры дзіўных абставінах у 2005 годзе. Рухавіком зьменаў была моладзевая арганізацыя «Кмара» (Хопіць).

Хада рэвалюцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля парлямэнцкіх выбараў 2 лістапада 2003 году афіцыйныя ўлады абвясьцілі пра сваю перамогу. З гэтым не пагадзілася апазыцыя й, абапіраючыся на вынікі сацыялягічных апытаньняў, заявіла, што выбары нелегітымныя. Рапарт АБСЭ таксама зьвяртаў увагу на шматлікія парушэньні падчас выбараў, такія як хуліганскія атакі супраць апазыцыянэраў, спробы застрашыць апанэнтаў улады і маніпуляцыі з выбарчымі бюлетэнямі[1].

Супрацьстаяньне прывяло да таго, што 22 лістапада пратэстоўцы захапілі будынак парлямэнту, бо менавіта ў гэты дзень пачаў працу новы склад парлямэнту[2]. Такі нечаканы крок паралізаваў цэнтральную ўладу. 23 лістапада Шэварнадзэ сустрэўся з Саакашвілі і Жваніяй і пасьля перамоваў абвясьціў аб сваёй адстаўцы зьехаў з краіны.

Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вярхоўны суд Грузіі ануляваў выбары й прызначыў новыя прэзыдэнцкія выбары, якія адбыліся 4 студзеня 2004 году. Новым прэзыдэнтам краіны быў абраны 36-гадовы Міхаіл Саакашвілі. Ён стаў самым маладым прэзыдэнтам у Эўропе.

Саакашвілі кіраваў Грузіяй 9 год. Ягонае прэзыдэнцтва, нягледзячы на пэўныя пазытыўныя зрухі ў дзяржаве, выклікае тым ня менш, шмат крытыкі. Перш за ўсё гэта датычыць звужэньня дэмакратычнай прасторы й кропкавыя рэпрэсіі супраць апазыцыі, а таксама вайна 2008 году. «Ружавая» эпоха скончылася з парлямэнцкімі й прэзыдэнцкімі выбарамі 2012 і 2013 гадоў, калі да ўлады прыйшлі новыя сілы, якія ўзначальваў Бідзіна Іванішвілі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]