Рэмігола

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэмігола
лет. Ramygala
Рэмігола
Герб Рэміголы Сьцяг Рэміголы
Першыя згадкі: ХІІІ стагодзьдзе
Горад з: 1957
Краіна: Летува
Павет: Панявескі
Раён: Панявескі
Насельніцтва: 1198 чал.
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 45
Паштовы індэкс: LT-38260
Геаграфічныя каардынаты: 55°30′40″ пн. ш. 24°18′10″ у. д. / 55.51111° пн. ш. 24.30278° у. д. / 55.51111; 24.30278Каардынаты: 55°30′40″ пн. ш. 24°18′10″ у. д. / 55.51111° пн. ш. 24.30278° у. д. / 55.51111; 24.30278
Рэмігола на мапе Летувы
Рэмігола
Рэмігола
Рэмігола
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.panrs.lt/seniun/ramyg.htm

Рэміго́ла (па-летувіску: Ramygala) — горад у цэнтральнай Летуве, знаходзіцца ў Панявескім раёне Панявескага павету за 25 кілямэтраў ад Панявежу[1]. Колькасьць насельніцтва налічвае 1,7 тыс. чалавек. Горад знаходзіцца ў этнаграфічным рэгіёне Аўкштота. Праз горад праходзіць аўтадарога Via Baltica. Чыгунка адсутнічае.[2].

Назва «Рамігола» упершыню сустракаецца ў ХІІІ стагодзьдзі. У 1370 годзе паселішча было разрабавара рыцарамі Тэўтонскага Ордэну. Прыкладна ў 1500 годзе быў пабудаваны касьцёл. Пасьля гэтага пачалося разьвіцьцё паселішча. У канцы ХVІ стагодзьдзя Рэмігола атрымала права праводзіць штогадовыя кірмашы. У адрозьненьне ад шматлікіх іншых гарадоў Вялікага Княства Літоўскага, Рэмігола ніколі не належала прыватнаму ўладальніку. Горад знаходзіўся ва ўласнасьці Віленскага касьцёлу, а потым Віленскага ўнівэрсытэту.

Пасьля падзелу Рэчы Паспалітай Рэмігола трапіла ў склад Расейскай імпэрыі. У 1888 годзе зьявілася першая аптэка, а з 1895 году пачала дзейнічаць пошта.

Зь сярэдзіны ХІХ стагодзьдзя да 1950 году Рэмігола была валасным цэнтрам, а потым, з 1950 да 1962 году цэнтрам раёну. Правы гораду мястэчка атрымала ў 1957 годзе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Рамигала // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  2. ^ Рамигала(недаступная спасылка) // БСЭ

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэміголасховішча мультымэдыйных матэрыялаў