Рэм Салавухін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэм Салавухін
Дата нараджэньня 19 лістапада 1930(1930-11-19)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 6 студзеня 1988(1988-01-06) (57 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак фізык, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра мэханіка, дастасоўная мэханіка[d][2], ядзерная фізыка[2], фізічная кінетыка[d][2] і thermomechanics[d][2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізыка-матэматычных навук[d] (1964)
Навуковы кіраўнік Аляксандр Прадвадзіцелеў[d]
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн «Знак Пашаны» ордэн «Знак Пашаны»
Ленінская прэмія

Рэм Іва́навіч Салаву́хін (19 лістапада 1930, Гусь-Хрустальны – 6 студзеня 1988, Менск) — савецкі навуковец у галіне фізыкі й мэханікі, чалец-карэспандэнт АН СССР (1968), акадэмік АН БССР (1977).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 19 лістапада 1930 году ў горадзе Гусь-Хрустальны.

1953 — скончыў фізычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (МДУ), катэдру цеплавых і малекулярных зьяваў.

1953–1958 — працаваў у Энэргетычным інстытуце АН СССР.

1958–1959 — працаваў у Маскоўскім фізыка-тэхнічным інстытуце.

З 1959 — працаваў у Сыбірскім аддзяленьні АН СССР.

1959–1967 — працаваў навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лябараторыі Інстытуту гідрадынамікі АН СССР.

1968–1971 — працаваў намесьнікам дырэктара Інстытуту ядзернае фізыкі АН СССР.

1971–1976 — працаваў дырэктарам Інстытуту тэарэтычнае і прыкладное мэханікі АН СССР.

З 1976 жыў і працаваў у Менску.

1976–1987 — працаваў дырэктарам Інстытуту цепла- й масаабмену імя А. В. Лыкава АН БССР.[3]

Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўную працу вёў у галіне фізыкі гарэньня й выбуху, высокатэмпэратурнае газавае дынамікі. Шмат увагі надаваў разьвіцьцю й укараненьню ў практыку экспэрымэнту сучасных мэтадаў фізычнае дыягностыкі газадынамічных працэсаў і цепламасаабмену, вылічальнае тэхнікі, сродкаў аўтаматызацыі. Зрабіў вялікі ўнёсак у разьвіцьцё міжнароднага навуковага супрацоўніцтва па праблемах фізыкі гарэньня й выбуху, цепла- й масапераноса, фізыкі плязмы, энэргетыкі й машынабудаваньня.[3]

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міжнародны інстытут дынамікі выбуху й рэагуючых сыстэмаў з 1989 году прысуджае прэміі імя Р. І. Салавухіна «Залатыя рукі» за лепшую экспэрымэнтальную працу.[4]

У гонар навукоўцы праведзена некалькі міжнародных форумаў у Менску.[3]

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Методы скоростных измерений в газодинамике и физике плазмы / Ю. Е. Нестерихин, Р. И. Солоухин. — М. : Наука, 1967.
  • Оптические характеристики водородной плазмы / Р. И. Солоухин, Ю. А. Якоби, А. В. Комин. — Новосибирск : Наука, 1973.
  • Сверхзвуковые двухфазные течения в условиях скоростной неравновесности частиц / Яненко Н. Н., Солоухин Р. И., Папырин А. Н., Фомин В. М.; отв. ред. В. Е. Накоряков. — Новосибирск : Наука. Сиб. отд-ние, 1980. — 159 с.
  • Диагностика неравновесных состояний в молекулярных лазерах / О. В. Ачасов, Н. Н. Кудрявцев, С. С. Новиков, Р. И. Солоухин, Н. А. Фомин — Мн. : Наука и техника, 1985. — 208 с.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]